За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Мядзельская Галгофа
Мядзельская Галгофа Print E-mail
Saturday, 21 July 2007
20 і 21 ліпеня ў Мядзельскім касцёле адзначылі ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай. Афіцыйнай кульмінацыяй свята лічыцца імша а 12-й гадзіне другога дня, а народу больш цікава менавіта першы дзень, дакладней знакамітая і адзіная ў Беларусі Крыжовая Дарога на Мядзельскай Кальварыі. Распачаўся гэты шлях-пакута Езуса а 18-й гадзіне ад касцёла. Вернікі разам са святарамі, братамі і сёстрамі Ордэна Кармелітаў Босых цягам трох гадзін маліліся да Маці Божай Шкаплернай каля 18 крыжоў, усталяваных на месцах былых каплічак.
Гісторыя Мядзельскай Кальварыі сягае ў 1772 год. Яна была задумана і пабудавана паводле плана Дарогі Крыжовай ў Ерусаліме і складалася з 21 капліцы і 8 брам, размешчаных па палях паблізу касцёла. Потым шмат разоў знішчалася, аднаўлялася. У 1933-1938 гадах на Кальварыі пабудавалі 15 капліц з цэглы, каменя і пустакоў, пакрытых бляхай. Гэтая Крыжовая Дарога стала вельмі папулярнай і прыцягвала шмат пілігрымаў. На жаль, сёння захаваліся парэшткі сцен 2-х капліц і каменныя падмуркі 3-х святыняў. Маем адну адноўленую капліцу. На яе адбудову ахвяравала парафіянка з Мядзела Юзэфа Сівіцкая пры дапамозе яе сваякоў. І толькі крыжы час ад часу абнаўляюцца на астатніх знішчаных каплічках. Крыўдна і балюча, але успамінаюць вернікі пра Кальварыю толькі два разы на год, у ліпені і верасні.
Увечары 20 ліпеня Крыжовую Дарогу па традыцыі вяла моладзь з Кабыльніка. Чыталі разважанні, спявалі. Па вяртанні да касцёла пачаліся чуванні моладзі, ізноў гэта была моладзь з Кабыльніка. А вось у Мядзельскай парафіі моладзь, на вялікі жаль, не спявае і не грае, хіба што акрамя Анжэлы Кароль.
А 24 гадзіне адбылася святочная імша, якая распачалася начной працэсіяй са свечкамі вакол мядзельскай святыні. А потым ізноў былі моладзевыя чуванні ля вогнішча. Скончыліся ўрачыстасці пасля 14 гадзін 21 ліпеня святой Імшой з працэсіяй.
Сёлета касцельнае свята ў Мядзеле не мела той вышыні, што кожны год. Напэўна свой адбітак наклалі ўрачыстасці каранацыі Маці Божай Гудагайскай. Адчувалася стомленасць святароў і клерыкаў з Пінскай духоўнай семінарыі. А тут яшчэ пробашч мядзельскі, айцец Раман Новак, дадумаўся пафарбаваць лаўкі ў касцёле, дык у першы дзень многія вернікі мусілі стаяць і коса паглядаць на свае месцы. Начную імшу падпсаваў ксёндз-правінцыял або адказны за кармелітаў у Беларусі: ён цэлебраваў імшу па-польску, тым самым канстатуючы сваю яўную непавагу да беларусаў альбо простую няздольнасць да вывучэння моваў. Шмат каго яшчэ здзівіла і тое, што супрацоўнікі ДАІ з'явіліся толькі напрыканцы шэсця, калі вернікі вярталіся да касцёла - хоць дазвол афіцыйных уладаў і быў. Як кажуць, клопат пра бяспеку дарожнага руху на практыцы...
Чакайма наступнага года!

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Sunday, 22 July 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Мядзельская Галгофа ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6620516





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map