За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Браканьерам бой?
Браканьерам бой? Print E-mail
Saturday, 21 July 2007
Апошнімі днямі, калі перачытаць аператыўныя звесткі Мядзельскага РАУС і Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, то можа скласціся ўражанне, што праваахоўныя органы сур'ёзна ўзяліся за справу вынішчэння браканьерства як з'явы. Вось, да прыкладу, паведамленні пра затрыманні браканьераў апошнім часам:

17 ліпеня

У 20.00 на возеры Нарач супрацоўнікі РАУС, Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, упраўлення аператыўнага рэагавання дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, УС ПР УУС затрыманыя жыхары г.Мядзела, 1980 і 1978 г.н., якія з дапамогай сетак незаконна здабылі 23 вугры, 5 шчупакоў, 11 акунёў і 1 плотку, тым самым нанеслі ўрон на суму 3 млн. 794 тыс. 400 рублёў. 18 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа па арт. 281 ч. 3 КК РБ.

19 ліпеня

Паступіла паведамленне, што на возеры Мядзел паблізу в.Некрашы, двое невядомых займаюцца незаконнай лоўляй рыбы. Стала вядома, што жыхары к.п.Нарач, 1952 і 1944 г.н., 19 ліпеня каля 16:00 на возеры Мядзел без дазволу з выкарыстаннем 2 рыбарскіх сетак злавілі: 4 гусцеры, 2 ліні, 15 акунёў, 56 чырвонапёрак, 16 плотак, 26 залатых карасёў і 1 лешч, тым самым прычыніўшы шкоду дзяржаве на суму 2 млн. 852 тыс. рублёў. Узбуджана крымінальная справа па арт. 281 ч. 2 КК РБ.

Так, нельга не пагадзіцца, што барацьба з браканьерамі гэта добра. Не радуе іншае: улады змагаюцца не з прычынамі гэтай сітуацыі, а з яе вынікамі. Таму, не дзіўна, што колькі б шмат не было паведамленняў пра затрыманні браканьераў – іх агульная колькасць не меншае, а хутчэй наадварот. Прычына ж, здаецца, відавочная любому, хто здольны цвяроза мысліць: у Нацпарку Нарачанскі няма сапраўднага гаспадара. Няма гаспадара, які душой і сэрцам перажывае за стан прыродных багаццяў Паазер’я, а таму і няма адпаведнай руплівасці і клопату аб прыродзе. Хто ў гэтым сумняваецца, хай наведае любое возера летам (асабліва ў выходны дзень) – убачыць там дзесяткі, сотні аўтамабіляў, вогнішчаў, палатак, нягледзячы на тое, што прыбярэжная зона ўсіх азёр водаахоўная. І дзе ж экалагічная міліцыя? Зрэшты, тое, што людзі едуць на аўтамабілях да самых азёр – не дзіўна: колькасць арганізаваных турыстычных стаянак штогод змяншаецца, а колькасць турыстаў павялічваецца. Да прыкладу, вельмі папулярнае ў мядзельцаў і гасцей Мядзельшчыны апошнім часам возера Рудакова – чаму б не зрабіць пры пад’ездах да возера арганізаваную аўтамабільную стаянку? І браць за гэта адпаведную плату, а на атрыманыя грошы можна і людзей наняць, каб сачылі за парадкам каля возера...
Шмат пытанняў, але адказ адзін – “савецкая мысленне” жывучае на Мядзельшчыне, ды і ўвогуле ва ўсёй Беларусі.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Monday, 03 September 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Браканьерам бой? ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6076424





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map