За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Мінскі абласны суд пацвердзіў высылку з Беларусі пастара Я.Лукасіка
Мінскі абласны суд пацвердзіў высылку з Беларусі пастара Я.Лукасіка Print E-mail
Thursday, 26 July 2007
Калегія Мінскага абласнога суду пакінула ў сіле рашэнне суду Мядзельскага раёну аб высылцы з краіны пастара евангельскай царквы “Яна Прадвесніка” Яраслава Лукасіка.
Грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік быў абвінавачаны ў дзейнасці “накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі ў сферы рэлігійных стасункаў”.
Упраўленне міліцыі Мядзельскага раёну, на тэрыторыі якога пастар быў прапісаны, загадала яму да 7 чэрвеня пакінуць тэрыторыю Беларусі. Яму забаронена наведваць Беларусь цягам 5 гадоў. Спадар Лукасік, а таксама ягоная жонка Наталля і трое дзяцей, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, выехалі ў Польшчу.
Наталля Лукасік лічыць, што сённяшняе судовае рашэнне было звычайнай фармальнасцю і было прынятае раней. “Пры гэтай уладзе майму мужу не дазволяць уехаць у Беларусь,” – лічыць спадарыня Лукасік.
Сям’я Лукасікаў збіраецца абскарджваць рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 26 July 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Мінскі абласны суд пацвердзіў высыл... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5317053





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map