|
08.11.2006 г. |
|
Сябра партыі БНФ з Мядзела Зміцер Вінаградаў 3 лістапада 2006 года падаў у Мядзельскую раённую выбарчую камісію заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзянаў (у колькасці 9 чалавек) па збору подпісаў выбаршчыкаў за яго вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў па Камуністычнай выбарчай акрузе №7 г.Мядзела.
Колькасць выбаршчыкаў па гэтай акрузе - 867 чалавек. У склад гэтай акругі ўваходзіць фактычна ўвесь Стары Мядзел, за выняткам вуліц Нарачанская, Паркавая і завулка Нарачанскі. У прысутнасці намесніка старшыні камісіі Шакалінай Марыны Фёдараўны, пададзеная заява зарэгістравана пад №1. Сёння ж 8 лістапада Зміцер Вінаградаў падаў адпаведную заяву ў Мядзельскую акруговую выбарчую камісію №1 на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Мінскага абласнога Савета па Мядзельскай выбарчай акрузе №1. Ізноў яго заява зарэгістравана №1. Згаданая акруга мае 11509 выбаршчыкаў і ўключае г.Мядзел, г.п.Свір, к.п.Нарач, вёску Нарач і адпаведна сельсаветы: Мядзельскі, Свірскі, Нарачанскі, Слабадскі і Старагабскі. Варта адзначыць, што прадстаўнікі вышэйадзначаных выбарчых камісій дабразычліва паставіліся да намеру Зміцера Вінаградава балатавацца ў мясцовыя саветы.
Інфармацыі пра рэгістрацыю іншых ініцыятыўных груп пакуль не было. Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |
|
Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
|