Аляксандр Талстыка родам з Крывічоў, цяпер жыве ў Мінску, з’яўляецца адным з лідэраў прадрымальніцкага руху Беларусі, актывістам Руху "За свабоду", адказны па Мінску за кампанію “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”. Гэта менавіта ён адным з першых прапанаваў дапамогу ўдзельнікам намётавага гарадка ў беларускай сталіцы 20-23 сакавіка 2006 года.
Спадар Аляксандр сустрэўся сёння з рэдактарамі парталу www.Narach.org і падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі ў Беларусі, распавёў пра перспектывы развіцця Мядзельскага рэгіёна.
Па меркаванні Аляксандра Талстыкі, малы і сярэдні бізнэс можа і мусіць стаць адной з галоўных сіл, што прывядуць да дэмакратызацыі Беларусі. На дадзены момант адна з галоўных праблем, якая рознымі фармальнасцямі ўскладняе да немагчымага нармальнае развіццё прадрымальніцтва, – гэта адсутнасць у рэспубліцы Закона аб малым і сярэднім бізнэсе.
З новага 2008 года ўвойдзе ў сілу чарговы 760 “прэзідэнцкі ўказ”. Шмат хто з экспертаў і прадрымальнікаў мяркуе, што гэты ўказ рэзка пагоршыць эканамічнае становішча малога бізнэсу, бо згодна з ім усе індывідуальныя прадпрымальнікі мусяць перайсці ў юрыдычныя асобы альбо практыкаваць так званы “сямейны бізнэс”. Сама дзейнасць у якасці юрыдычнай асобы нясе дадатковые матэрыяльныя расходы і праблемы. А “сямейны бізнэс”, па меркаванні Аляксандра Талстыкі, увогуле абсурд. Таму на фоне ўсіх гэтых абставін у Беларусі актуальным стала распачынанне кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”, мэта якой - у перспектыве прыняцце нармальнага, у шырокім сэнсе гэтага слова, ЗАКОНА аб прадпрымальніцтве. Хоць, зрэшты, Аляксандр Талстыка, як і іншыя актывісты дэмакратычнага руху Беларусі, добра разумее: без змены цяперашняга лукашэнкаўскага рэжыму не будзе і закона.
Аляксандр Талстыка ўдзельнічаў у Летнім Універсітэце Дэмакратыі Школы Палітычных Навук Савета Еўропы, што ладзіўся 2-6 ліпеня ў Страсбургу, і атрымаў дыплом эксперта па палітычных даследваннях. Склад удзельнікаў дэлегацыі ад Беларусі ў гэтым універсітэце адрозніваўся карэнным чынам: з іншых краін, такіх як Украіна ды Расія, падвышаць свой узровень ведаў у асноўным былі запрошаны чыноўнікі мясцовых адміністрацый з розных рэгіёнаў, з нашай краіны – актывісты дэмакратычнага і прадрымальніцкага руху. Па гэтым можна меркаваць пра стаўлення Еўропы да цяперашняга рэжыму ў нашай краіне – паўнавартасным партнёрам Еўрапейскага Саюза можа быць толькі дэмакратычная Беларусь.
У Страсбургу Аляксандр Талстыка меў магчымасць паразмаўляць і наладзіць кантакты са шмат якімі чыноўнікамі еўрапейскага ўраду. Усе гэтыя сустрэчы пераканалі Аляксандра ў тым, што Еўропа па-ранейшаму зацікаўлена ў шчыльным супрацоўніцтве з Беларуссю і асаблівую цікавасць мае да развіцця рэгіёнаў нашай краіны. Мядзельскі рэгіён, сярод іншых, знаходзіцца ў надзвычай выгадным становішчы для развіцця турыстычнага бізнэсу. Не хапае толькі інвестыцый і ўмення гаспадарыць.
Аляксандр Талстыка запрашае да супрацоўніцтва і прапануе сваю дапамогу прадрымальнікам і ўсім зацікаўленым у развіцці Мядзельшчыны: маб. 649-48-33, эл.скрыня
Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script
Количество комментариев (1) - Ваш комментарий |