За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Мінскі абласны суд пацвердзіў высылку з Беларусі пастара Я.Лукасіка
Мінскі абласны суд пацвердзіў высылку з Беларусі пастара Я.Лукасіка Печать E-mail
26.07.2007 г.
Калегія Мінскага абласнога суду пакінула ў сіле рашэнне суду Мядзельскага раёну аб высылцы з краіны пастара евангельскай царквы “Яна Прадвесніка” Яраслава Лукасіка.
Грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік быў абвінавачаны ў дзейнасці “накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі ў сферы рэлігійных стасункаў”.
Упраўленне міліцыі Мядзельскага раёну, на тэрыторыі якога пастар быў прапісаны, загадала яму да 7 чэрвеня пакінуць тэрыторыю Беларусі. Яму забаронена наведваць Беларусь цягам 5 гадоў. Спадар Лукасік, а таксама ягоная жонка Наталля і трое дзяцей, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, выехалі ў Польшчу.
Наталля Лукасік лічыць, што сённяшняе судовае рашэнне было звычайнай фармальнасцю і было прынятае раней. “Пры гэтай уладзе майму мужу не дазволяць уехаць у Беларусь,” – лічыць спадарыня Лукасік.
Сям’я Лукасікаў збіраецца абскарджваць рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Количество комментариев (0) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 26.07.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Пока никто не прокомментировал - для Вашего комментария заполните приведённую ниже форму...
Мінскі абласны суд пацвердзіў высыл... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6076375





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map