За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Новы старшыня Менскай абласной арганізацыі БНФ - з Мядзела
Новы старшыня Менскай абласной арганізацыі БНФ - з Мядзела Версія для друку Адправіць на E-mail
04.08.2007 г.
4 жніўня, сядзіба Партыі БНФ. На менскай абласной канферэнцыі Партыі БНФ адбылося аднаўленне абласной структуры Партыі БНФ. На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі з тых гарадоў менскай вобласці, дзе найбольш актыўна функцыянуе Партыя БНФ, – з Барысава, Слуцка, Маладэчна, Вілейкі, Салігорска, Мар’інай Горкі, Смалявічаў, Жодзіна, Мядзела, Лагойска. Перад прысутнымі выступілі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка і яго намеснікі Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч, якія распавялі пра сітуацыю ў краіне, актуальную дзейнасць Партыі БНФ і пра партыйнае будаўніцтва.
Была абраная абласная рада ў складзе 12 чалавек. Старшынём менскай абласной структуры быў абраны Зміцер Вінаградаў з Мядзела, а яго намеснікамі – Сяржук Салаш з Барысаву і Зміцер Шэвель з Лагойску.
“Першае, што я збіраюся зрабіць, - гэта аб’ехаць усе нашыя раёны, - заявіў новаабраны старшыня Зміцер Вінаградаў на паседжанні рады. – Трэба вызначыць рэальны патэнцыял Партыі БНФ у менскай вобласці для таго, каб пачынаць падрыхтоўку да Еўрапейскага маршу і выбараў 2008 году”.
“Мы аднавілі фронтаўскую структуру менскай вобласці, - сказаў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка. – Некалькі гадоў яна не працавала. Я задаволены кадравымі рашэннямі, якія прынятыя, таму што і старшыня, і намеснікі старшыні, і сакратар прадстаўляюць дзеяздольныя фронтаўскія арганізацыі. Бліжэйшай практычнай задачай будзе падрыхтоўка да Еўрапейскага маршу і да кампаніі 2008 году, да таго самага выбарчага фарсу, які мы хочам ператварыць у рэальныя выбары”.
Са Зміцерам Вінаградавым можна скантактавацца па маб. 314-93-45 і эл.пошце Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браузеры павінна быць уключана падтрымка Java-script

Меркаванняў (4) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 05.08.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Што робіцца ў свеце? Усе ваўкі ў лесе падохнуць ад такой навіны!!!

Напісаў(-ла) Сябр, 08/05/2007 06:59

поздравляю Зміцера!

Напісаў(-ла) местный, 08/06/2007 09:38

ВЕЛЬМI УЗРУШАНЫ ТАКОЙ ПАДЗЕЯЙ. Вiншую, жадаю пленнай працы, калi якая помащ спатрэбiцца ,звяртайцеся. Вельмi спадзяюся што Ваша праца прынясець карысць не толькi раёну, але i краiне!!! БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ сцяг Вам у рукi!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

Напісаў(-ла) Талстыка Алесь, 08/06/2007 16:50

Прыемна бачыць землякоу у барацьбе за i iншае жыцце у краiне

Напісаў(-ла) Алесь Цыбульскi, 03/31/2008 12:36
Новы старшыня Менскай абласной арга...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6079362





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map