За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Як забівалі душу народную
Як забівалі душу народную Печать E-mail
30.07.2007 г.
Вулачка ў старым мястэчку 30 ліпеня 1964 года савецкія ўлады перайменавалі мястэчка Кабыльнік у вёску Нарач. Перайменавалі таму, што, відаць, камусьці з чыноўнікаў назва падалася “немілагучнай”. І, канешне ж, ніхто нават і не падумаў, што было названа мястэчка Кабыльнік сваім імем не так проста, не па жаданні нейкага аднаго чалавека: назвы мястэчак, вёсак – то частка душы людзей, што жылі, жывуць і будуць жыць на той зямлі. Назвы населеных пунктаў адлюстроўваюць пэўныя асаблівасці мясовасці, лад жыцця, занятак жыхароў. Адным словам, назва – то адметнасць. Страцілі назву – страцілі і часцінку непаўторнасці мясцовасці.
Зрэшты, добра яшчэ, што мястэчка Кабыльнік перайменавалі не ў які-небудзь Октябрь ці Держинск (як то зрабілі з Койданавым). І “нічога”, што назва Нарач на Мядзельшчыне не ўнікальная: ёсць і пасёлак Нарач, ёсць і возера Нарач… Шэраговасць і непрыкметнасць, адсутнасць адметнасцей – гэта, зрэшты, тое, да чаго імкнуліся саветы, а зараз вельмі часта і лукашэнкаўская ўлада. Чаго толькі вартыя нядаўнія перайменаванні цэнтральных праспектаў беларускай сталіцы: праспекта Ф.Скарыны (на Незалежнасці) і П.Машэрава (на Пераможцаў).
Хоць, зрэшты, шэрасць і адсутнасць унікальнасці – то з’ява афіцыёзная, вельмі часта яе няма ў штодзённым жыцці саміх жыхароў мястэчак, вёсачак. Сапраўды, колькі год ужо мінула ад моманту перайменавання Кабыльніка ў Нарач, а старую назву яшчэ можна вельмі часта пачуць з вуснаў мясцовага люду. І гэта значыць, што памяць людзей не так проста забіць.
Ад сённяшняга дня распачынаем на партале апытанне наведнікаў пра іх стаўленне да перайменавання Кабыльніка ў Нарач.

Количество комментариев (4) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 31.07.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

У 1990г. мяне ўжо ў дарослым узросьце пахрысьцiлi ў Кабыльнiцкiм касьцёле сьв. Андрэя. Мы прыехалi
на Нарач зь Менску, каб адпачываць, а заадно i зрабiць добрую справу :)
Шкада толькi, што ў Пасьведчаньнi аб хросьце ксёндз Юзэф 'абазваў' мястэчка Кабыльнiк вёскаю Нарач :)

Написал Марына,
Дата 08/02/2007 Время 13:04

Усе адно, для мяне, маіх сяброў, жыхароў нашае мястэчка Кабыльнік есьць Кабыльнік! Савок гінуў ў леты, а Кабыльнік жыве! Жыве кабыльнік! Жыве Беларуь!

Написал mudest,
Дата 08/07/2007 Время 16:19

А я чуў інфармацыю, што ў часы Рэчы Паспалітай Кабыльнік называўся Кобельнік, а ў часы ВКЛ - Кобел. Кобел - гэта памежны слуп, які стаяў у вёсцы, калі тая знаходзілася на мяжы Мядзельскага і Свірскага Княстваў.
І ні ў якім разе нельга лічыць, што назва Кабыльнік утварылася ад слова кабыла (як навязвалі саветы, маўляў быў тут конскі кірмаш). Проста гучанне беларускай мовы хацелі максімальна наблізіць да расейскай, і Кобельнік стаў Кабыльнікам.

Написал Ragned,
Дата 08/09/2007 Время 15:48

mudest, дзякуй за інфармацыю!
Штосьці такое і раней чуў, недзе і самі звесткі былі, але ўсё часу не стае, каб на сайт вывесіць...:(
А ўвогуле ў даўнія часы Кабыльнік і "Малым Мядзелам" зваўся, у дакументах часта ўпамінаўся ў звязку з самім мястэчкам Мядзел. Вось тут пра гэта:
[www.narach.org]
[www.narach.org]

Написал Damavik,
Дата 08/09/2007 Время 16:20
Як забівалі душу народную ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6621323





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map