За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow "... не па-савецку ўсміхаўся..."
"... не па-савецку ўсміхаўся..." Print E-mail
Monday, 30 July 2007
30 ліпеня 1937 года выходзіць загад народнага камісара ўнутраных спраў (НКВД) СССР “Об операции по репрессированию бывших кулаков, уголовников и др. антисоветских элементов”. Усе “антысавецкія элементы” дзяліліся на дзве катэгорыі. Першая падлягала расстрэлу, другая – заключэнню ў лагер на 8-10 гадоў. У загадзе ўтрымліваліся планавыя лічбы рэпрэсій:
1-ая катэгорыя 2-ая катэгорыя Усяго
Беларуская ССР 2000 10000 12000
“Аперацыя” пачалася 5 жніўня 1937 году. У БССР было арыштавана 39 040 чалавек. Колькі з іх было расстраляна – дакладна невядома. Але напэўна больш за 2000. Справа ў тым, што як толькі дырэктыва дайшла да месцаў, адразу наверх пайшлі “сустрэчныя планы”. Вобласці і рэспублікі спаборнічалі паміж сабой у тым, хто больш расстраляе “ворагаў народу”. (У Беларусі за гэта адказвала тройка на чале з Берманам у складзе з Селіверставым і Патапенкам). Арыштоўвалі цэлымі вёскамі, у гарадах – пад’ездамі ці дамамі. Бралі ўсіх запар альбо праз аднаго. Адтуль і засталося ў народзе – хапун. Ці — Вялікі Хапун.
За сталінскім часам, а таксама і ў паслясталінскую эпоху нарадзілася шмат міфаў. Адзін зь іх можна назваць “міфам пра міф”. Ён утрымліваўся ўжо ў славутай кнізе “Архіпелаг ГУЛАГ” Салжаніцына, які сцвярджаў, што “вялікі тэрор” не быў самым масавым у гісторыі савецкіх рэпрэсіяў. З аднаго боку, гэта праўда. Грамадзянская вайна, раскулачваньне і галадамор забралі не сотні тысяч — мільёны жыццяў. А няпраўда была ў тым, што ў 1937-м годзе тэрор тычыўся, нібыта, толькі партыйнага начальства альбо бальшавікоў “ленінскай гвардыі”. Ён тычыўся абсалютна ўсіх сацыяльных саслоўяў. А ў Беларусі, напрыклад, ён у першую чаргу закрануў інтэлігенцыю – настаўнікаў, навукоўцаў, літаратараў. Пра гэта напісана шмат. Можна нагадаць толькі дзве лічбы. У 1937-ым былі расстраляныя 86 беларускіх пісьменнікаў, больш за 100 сасланыя на Калыму, ці ў канцлагеры Сібіры.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Tuesday, 31 July 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
"... не па-савецку ўсміхаўся..." ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4749458





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map