За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Новы старшыня Менскай абласной арганізацыі БНФ - з Мядзела
Новы старшыня Менскай абласной арганізацыі БНФ - з Мядзела Печать E-mail
04.08.2007 г.
4 жніўня, сядзіба Партыі БНФ. На менскай абласной канферэнцыі Партыі БНФ адбылося аднаўленне абласной структуры Партыі БНФ. На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі з тых гарадоў менскай вобласці, дзе найбольш актыўна функцыянуе Партыя БНФ, – з Барысава, Слуцка, Маладэчна, Вілейкі, Салігорска, Мар’інай Горкі, Смалявічаў, Жодзіна, Мядзела, Лагойска. Перад прысутнымі выступілі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка і яго намеснікі Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч, якія распавялі пра сітуацыю ў краіне, актуальную дзейнасць Партыі БНФ і пра партыйнае будаўніцтва.
Была абраная абласная рада ў складзе 12 чалавек. Старшынём менскай абласной структуры быў абраны Зміцер Вінаградаў з Мядзела, а яго намеснікамі – Сяржук Салаш з Барысаву і Зміцер Шэвель з Лагойску.
“Першае, што я збіраюся зрабіць, - гэта аб’ехаць усе нашыя раёны, - заявіў новаабраны старшыня Зміцер Вінаградаў на паседжанні рады. – Трэба вызначыць рэальны патэнцыял Партыі БНФ у менскай вобласці для таго, каб пачынаць падрыхтоўку да Еўрапейскага маршу і выбараў 2008 году”.
“Мы аднавілі фронтаўскую структуру менскай вобласці, - сказаў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка. – Некалькі гадоў яна не працавала. Я задаволены кадравымі рашэннямі, якія прынятыя, таму што і старшыня, і намеснікі старшыні, і сакратар прадстаўляюць дзеяздольныя фронтаўскія арганізацыі. Бліжэйшай практычнай задачай будзе падрыхтоўка да Еўрапейскага маршу і да кампаніі 2008 году, да таго самага выбарчага фарсу, які мы хочам ператварыць у рэальныя выбары”.
Са Зміцерам Вінаградавым можна скантактавацца па маб. 314-93-45 і эл.пошце Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script

Количество комментариев (4) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 05.08.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Што робіцца ў свеце? Усе ваўкі ў лесе падохнуць ад такой навіны!!!

Написал Сябр,
Дата 08/05/2007 Время 06:59

поздравляю Зміцера!

Написал местный,
Дата 08/06/2007 Время 09:38

ВЕЛЬМI УЗРУШАНЫ ТАКОЙ ПАДЗЕЯЙ. Вiншую, жадаю пленнай працы, калi якая помащ спатрэбiцца ,звяртайцеся. Вельмi спадзяюся што Ваша праца прынясець карысць не толькi раёну, але i краiне!!! БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ сцяг Вам у рукi!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

Написал Талстыка Алесь,
Дата 08/06/2007 Время 16:50

Прыемна бачыць землякоу у барацьбе за i iншае жыцце у краiне

Написал Алесь Цыбульскi,
Дата 03/31/2008 Время 12:36
Новы старшыня Менскай абласной арга... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6076494





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map