За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Новы старшыня Менскай абласной арганізацыі БНФ - з Мядзела
Новы старшыня Менскай абласной арганізацыі БНФ - з Мядзела Print E-mail
Saturday, 04 August 2007
4 жніўня, сядзіба Партыі БНФ. На менскай абласной канферэнцыі Партыі БНФ адбылося аднаўленне абласной структуры Партыі БНФ. На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі з тых гарадоў менскай вобласці, дзе найбольш актыўна функцыянуе Партыя БНФ, – з Барысава, Слуцка, Маладэчна, Вілейкі, Салігорска, Мар’інай Горкі, Смалявічаў, Жодзіна, Мядзела, Лагойска. Перад прысутнымі выступілі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка і яго намеснікі Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч, якія распавялі пра сітуацыю ў краіне, актуальную дзейнасць Партыі БНФ і пра партыйнае будаўніцтва.
Была абраная абласная рада ў складзе 12 чалавек. Старшынём менскай абласной структуры быў абраны Зміцер Вінаградаў з Мядзела, а яго намеснікамі – Сяржук Салаш з Барысаву і Зміцер Шэвель з Лагойску.
“Першае, што я збіраюся зрабіць, - гэта аб’ехаць усе нашыя раёны, - заявіў новаабраны старшыня Зміцер Вінаградаў на паседжанні рады. – Трэба вызначыць рэальны патэнцыял Партыі БНФ у менскай вобласці для таго, каб пачынаць падрыхтоўку да Еўрапейскага маршу і выбараў 2008 году”.
“Мы аднавілі фронтаўскую структуру менскай вобласці, - сказаў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка. – Некалькі гадоў яна не працавала. Я задаволены кадравымі рашэннямі, якія прынятыя, таму што і старшыня, і намеснікі старшыні, і сакратар прадстаўляюць дзеяздольныя фронтаўскія арганізацыі. Бліжэйшай практычнай задачай будзе падрыхтоўка да Еўрапейскага маршу і да кампаніі 2008 году, да таго самага выбарчага фарсу, які мы хочам ператварыць у рэальныя выбары”.
Са Зміцерам Вінаградавым можна скантактавацца па маб. 314-93-45 і эл.пошце This e-mail address is being protected from spam bots, you need JavaScript enabled to view it

Show comments (4) - Add comments to this article:

Last Updated ( Sunday, 05 August 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Што робіцца ў свеце? Усе ваўкі ў лесе падохнуць ад такой навіны!!!

Posted by Сябр, on 08/05/2007 at 06:59

поздравляю Зміцера!

Posted by местный, on 08/06/2007 at 09:38

ВЕЛЬМI УЗРУШАНЫ ТАКОЙ ПАДЗЕЯЙ. Вiншую, жадаю пленнай працы, калi якая помащ спатрэбiцца ,звяртайцеся. Вельмi спадзяюся што Ваша праца прынясець карысць не толькi раёну, але i краiне!!! БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ сцяг Вам у рукi!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

Posted by Талстыка Алесь, on 08/06/2007 at 16:50

Прыемна бачыць землякоу у барацьбе за i iншае жыцце у краiне

Posted by Алесь Цыбульскi, on 03/31/2008 at 12:36
Новы старшыня Менскай абласной арга... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4749446





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map