За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow "Стабільнасць" значыць адсутнасць канкурэнцыі
"Стабільнасць" значыць адсутнасць канкурэнцыі Версія для друку Адправіць на E-mail
04.02.2007 г.
Стоп БелінвестбанкШто такое беларуская "стабільнасць" для банкаўскай сферы на прыкладзе Мядзела? Гэта адсутнасць канкурэнцыі. З 1 лютага спыніла сваю дзейнасць Мядзельскае аддзяленне ААТ “Белінвестбанк”, што месцілася на першым паверсе ў будынку былога “зэкаўскага” інтэрната па вуліцы Юбілейнай насупраць аўтапарка №7. Канешне ж зачынілі і разлікова-касавы цэнтр “Белінвестбанк” у к.п.Нарач.
На пачатку 90-х гадоў у нас на Мядзельшчыне працавалі 4 банкаўскія ўстановы: “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк”, “Белінвестбанк” і “Поіск”. Але як толькі Беларусь стала “сильной и процветающей”, то знікла патрэба ў банкаўскай канкурэнцыі.
Наша народная ўлада прымусам пазаганяла амаль усе арганізацыі і ўстановы ў філіял ААБ “Беларусбанк”. Нешта ж дасталося і аддзяленню “Белаграпрамбанк”, ды і то толькі прадпрыемствы сельскагаспадарчай галіны. Гэты банк вымушаны калгасам, ці так званым СВК, выдаваць крэдыты ў кошт будучага ўраджаю.
А вось “Беларусбанк”, з-за адсутнасці канкурэнцыі працуе вельмі непаважліва да сваіх кліентаў з ліку простага насельніцтва. Паглядзіце, якія чэргі збіраюцца ў тым жа самым філіяле №619, што ў г.Мядзел, па вуліцы Наберажнай. Каб заплаціць хоць нейкую капеечную суму трэба выстаяць у чарзе доўгі час, часам і каля гадзіны. Касіры ўвесь час чагосьці не ведаюць. Бегаюць кудысьці кансультавацца. Ды і цякучка кадраў, асабліва касіраў аддзяленняў “Беларусбанка”, па раёну вельмі вялікая з-за нізкіх заробкаў.
Вось і ў банкаўскай сферы Мядзельскага раёна надышла пэўная “стабільнасць”.

Меркаванняў (1) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Печально всё это, район не развивается, а совсем даже наоборот... :-/

Напісаў(-ла) кто-то, 02/05/2007 12:06
"Стабільнасць" значыць адсутнасць к...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6079341





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map