|
10.08.2007 г. |
9 жніўня ў 21:10 у міліцыю па дапамогу звярнуліся два жыхары вёскі Стахоўцы (1976 і 1979 г.н.) і жыхар райцэнтру (1976 г.н.), рабочыя ПМК-215. Яны заявілі, што ў той самы дзень прыкладна ў 12 гадзін на вуліцы Кастрычніцкая, што ў мястэчку Крывічы, іх збілі і абрабавалі невядомыя. Пацярпелыя страцілі красоўкі, скураны жылет, 2 мабільныя тэлефоны. Усяго на агульную суму каля 550 тысяч бел. рублёў. Супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што злачынства ўчынілі два жыхары Крывічоў (1983 і 1973 г.н.) і жыхар г.Мінск (1977 г.н.). Яны былі затрыманыя і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Распачата крымінальная справа па арт.206 ч.2 КК РБ.
Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |
|
Апошняе абнаўленне ( 10.08.2007 г. )
|