|
06.08.2007 г. |
Рыхтуецца дызайн-канцэпцыя змянення знешняга выгляду к.п. Нарач, якое пачнецца ў верасні.
Як расказаў загадчык аддзела турызму Нацыянальнага парка “Нарачанскі” Аляксей Шапецька, у цэнтры пасёлка з’явіцца фантан, а ў скверы – сцэна. Неабходнасць у апошняй існуе даўно, бо для 5 тысяч турыстаў, якія адпачываюць там штогод, патрэбныя культурныя мерапрыемствы. Сёлета таксама з’явяцца новыя ліхтары, лаўкі і інфармацыйныя ўказальнікі, якія будуць зробленыя ў адным стылі.
Количество комментариев (0) - Ваш комментарий |