За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Мы выбіраем, нас выбіраюць...
Мы выбіраем, нас выбіраюць... Версія для друку Адправіць на E-mail
08.12.2006 г.
У Мядзеле выбарчая кампанія ў мясцовыя Саветы ідзе адносна спакойна.
У выбарчыя камісіі падалі дакументы на рэгістрацыю вылучэнцы ад працоўных калектываў. Гэта, як звычайна, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна альбо вобласці. І як правіла, яны не жывуць у тых акругах куды вылучаюцца.
Але ёсць і адзін незалежны прэтэндэнт, хаця і сябра партыі БНФ – Зміцер Вінаградаў з Мядзела, майстар УП “Маладзечанская пажарна-выратавальная справа”. Шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў ён намагаецца вылучыць сваю кандыдатуру ў Мядзельскі раённы Савет па Камуністычнай акрузе №7 і ў Мінскі абласны Савет па Мядзельскай акрузе №1. І дарэчы ён жыве і працуе ў сваіх акругах. Калі ж спадара З.Вінаградава зарэгіструюць, то яму давядзецца змагацца за дэпутацкі мандат у раён з галоўным урачом Мядзельшчыны Генадзем Русаком , а ў абласны Савет з кіраўніком упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таісай Данілевіч.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Мы выбіраем, нас выбіраюць...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6620994





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map