За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Беларускі супраціў
Беларускі супраціў Версія для друку Адправіць на E-mail
28.01.2007 г.
ПрысутныяУ суботу, 27 студзеня, актывісты дэмакратычнага руху Мядзельшчыны пабывалі на выставе мастака Алеся Цыркунова "Беларускі супраціў", прысвечанай нацыянальнаму супраціву камуна-бальшавісцкаму тэрору. Імпрэза была зладжана БГА "Ветэраны Адраджэння" і прайшла ў менскім офісе партыі БНФ. Падчас адкрыцця выставы гісторык і пісьменнік Васіль Якавенка прэзентаваў свой раман-трылогію "Пакутны век", які па сваёй тэматыцы шмат у чым сугучны матывам карцін Алеся Цыркунова. Акрамя гэтага на мерапрыемстве прысутнічала жонка Васіля Быкава - Ірына Быкава.
Варта адзначыць, што жыццё і дзейнасць Алеся Цыркунова вось ужо другі дзесятак непарыўна звязана з Мядзельшчынай: тут, непадалёк ад Кабыльніка, ён мае лецішча і штогод праводзіць на ім значны час. Шмат якія працы Алеся Цыркунова прысвечаны Нарачанскай зямлі.
ТворАлесь Цыркуноў
Паводле ўласнай інфармацыі і інфармацыі партыі БНФ

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 14.03.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Беларускі супраціў

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6649808





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map