|
Friday, 10 August 2007 |
Пасля пабудовы летняга амфітэатру, у Мядзелі частымі гасцямі сталі артысты беларускай эстрады.
25 ліпеня адбыўся канцэрт Аляксандра Саладухі і Вольгі Драздовай. У той дзень з надвор'ем не пашанцавала, час ад часу ішоў дождж. Саладуха і Драздова вымаклі - сцэна амфітэатру абсалютна не абаронена ад непагадзі.
7 жніўня адбыўся канцэрт легендарнага ансамблю "Песняры". На гэты раз з надвор'ем пашанцавала, але артысты выглядалі стомленымі: відаць з прычыны вялікага турнэ па краінах СНД. Па сведчанні прысутных, не хапала добра наладжанага гандлю, прыватнікаў увогуле не было.
Фота Станіслаў Таспаеў
Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Sunday, 12 August 2007 )
|