За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Міліцыя бліскае
Міліцыя бліскае Print E-mail
Wednesday, 24 January 2007
Апошнім часам мядзельская міліцыя выкарыстоўвае новыя формы работы на дарогах. Так, мабыць многія заўважылі, як штодзённа з 17 і да 19 гадзін на скрыжаваннях і асабліва каля слаба асветленых пешаходных пераходаў у райцэнтры дзяжураць міліцэйскія аўтамабілі з уключанымі праблісковымі маячкамі. І гэта не абавязкова павінна служба дзяржаўтаінспекцыі.
Да гэтай акцыі за бяспеку дарожнага руху падключаны і група затрымання Мядзельскага раённага аддзялення аховы і іншыя службы. Напэўна з такога мерапрыемства будзе плён! Бо з 17 да 19 гадзін назіраецца самы пік дарожнага руху. Людзі вяртаюцца з працы хто пешшу, хто на аўто, або хтосьці рушыць ў начную змену, шмат мітусіцца дзяцей і г.д. Ды і цемра прытупляе пільнасць. А вось убачыш удалечыні сіні агеньчык міліцэйскага маячка і адразу ж схамянешся! А ці ўсё я добра раблю?
Водгукі многіх жыхароў Мядзела да зладжанай акцыі за бяспеку дарожнага руху толькі станоўчыя.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Міліцыя бліскае ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6650643





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map