За Свабоду!
Паазер'е
Home
Атамная электрастанцыя за 19 кіламетраў ад возера Свір Print E-mail
Monday, 03 March 2008
Пытанне пра будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі ўжо вырашанае.
Але месца яшчэ не вядомае. Ужо былі абследаваныя дзве пляцоўкі ў Магілёўскай вобласці, трэцяй пляцоўкай, дзе зараз вядзецца абследаванне, ёсць г.зв. Астравецкая, размешчаная ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, паведамляюць naviny.by.
Сама пляцоўка знаходзіцца ў паўночнай частцы Астравецкага раёну паблізу аўтамабільнай дарогі Р-45 Вільнюс — Полацк на участку паміж вёскамі Гоза і Міхалішкі. Выбар пляцоўкі досіць дзіўны, зазначае карэспандэнт naviny.by.
Адлегласць ад месца геалагічных прац (вёска Валейкуны) па прамой да Мінска — 134 км, Астраўца — 18 км, мяжы з Літвой — 20 км, Вільні — 53 км. Да возера Свір — 19 км, возера Нарач — 40 км. За 14 км знаходзяцца Сарачанскія азёры. За 6 км прцякае найчысцейшая рака Вялля.

Show comments (6) - Add comments to this article:

Last Updated ( Monday, 03 March 2008 )
 
< Prev   Next >

comments

Эмігрырую ў Аўстралію, калі пачнецца будаўніцтва ў маім азёрным краі.

Posted by Рагнед Малахоўскі, on 03/07/2008 at 12:37

Будаваць, відаць, будуць з размахам, так што і ў Аўстраліі, Рагнед, не схаваешся... :)

Posted by Дзмітрый Шчарбіцкі, on 03/09/2008 at 10:16

Ня дам Вам эміграваць! З кім застанемся? Аб'ектыўна -- нам ціпа патрэбная АЭС, для незалежнасьці ад Расеі, але вось -- дзе яе разьмясьціць? Аптымальны варыянт - у Маскве. Лужкоў мо і дазволіць, яны ж з Луком - сябры такія.

Posted by Zmitro, on 03/17/2008 at 21:32

Капец хутка гэтаму бруднаму сайту прыдзе!

Posted by Damavik-sapsavik, on 03/20/2008 at 22:15

Вельмі шкада, што нам трэба шукаць незалежнасьці ад усіх суседніх краінаў, г. зн. нікому не давяраць, і надалей заставацца ізаляванымі. АЭС дае нам магчымасць пряцягваць такую палітыку яшчэ даўжэй.... :(

Posted by Дзмітрый Шчарбіцкі, on 03/21/2008 at 23:26

Капец хутка гэтаму бруднаму сайту прыдзе!
- :) :) :) :) цікавая навіна. )))

Posted by Narachанец, on 03/25/2008 at 19:59
Атамная электрастанцыя за 19 кіламе... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4328664





Adverts
Advertisement
Weather forecast
   24 July 2008
   night, 3:00:

   Temperature: 15..17°C
   Pressure: 749..751 mm
   Wind: north-east 3..6 m/s
   Humidity: 65..70%
   cloudy, no precipitation

   24 July 2008
   morning, 9:00:

   Temperature: 18..20°C
   Pressure: 749..751 mm
   Wind: north-east 3..6 m/s
   Humidity: 57..62%
   cloudy, no precipitation

   24 July 2008
   afternoon, 15:00:

   Temperature: 26..28°C
   Pressure: 748..750 mm
   Wind: north-east 3..6 m/s
   Humidity: 42..47%
   cloudy, no precipitation

   24 July 2008
   evening, 21:00:

   Temperature: 21..23°C
   Pressure: 747..749 mm
   Wind: north-east 3..6 m/s
   Humidity: 60..65%
   cloudy, no precipitation

   info from Gismeteo.ru


Бясплатны хостынг

Internet Map