За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Чаму змяншаецца колькасць арганізаваных турыстычных стаянак?
Чаму змяншаецца колькасць арганізаваных турыстычных стаянак? Print E-mail
Thursday, 09 August 2007
Нацыянальны парка Нарачанскі На працягу апошніх год можна заўважыць пэўную тэндэнцыю: скарачаецца колькасць арганізаваных турыстычных стаянак, дзе дазволена ставіць намёты і разводзіць вогнішча. Толькі ў гэтым годзе былі зачынены дзве стаянкі (адна – на летні перыяд). І такая сітуацыя назіраецца ад самага пачатку дзейнасці Нацыянальнага парка “Нарачанскі”. На дадзены момант колькасць турыстычных стаянак складае крыху больш за дзесятак. А яшчэ гадоў 7 назада іх было не меней за два дзесяткі.
Каб разабрацца ў гэтай сітуацыі і пачуць афіцыйнае меркаванне, мы звярнуліся па каментарый да Аляксея Шапецькі, загадчыка аддзела па турызму Нацыянальнага парка “Нарачанскі”. Па яго словах, тое, што змяншаецца колькасць турыстычных стаянак, мае дзве асноўныя прычыны.
Першая прычына – гэта аптымізацыя прыродаахоўнай дзейнасці нацпарка. Менавіта такая дзейнасць з’яўляецца першаснай для гэтай структуры. Так, у мінулыя гады былі зачыненыя некалькі стаянак на Блакітных азёрах, а ў дадзены момант часова - стаянка на возеры Балдук “у мэтах узнаўлення прыроднага комплекса і правядзення больш дэталёвага навуковага вывучэння”. Экспертамі з дзяржаўных прыродаахоўных устаноў было прызнана, што існаванне турыстычных стаянак на шмат якіх азёрах Мядзельшчыны шкодна для прыроды краю. Зрэшты, на першым месцы мусіць стаяць якасць такіх аб’ектаў, турыстычных стаянак, а не іх колькасць. “На ўсіх жыхароў Мінска турыстычных стаянак на Мядзельшчыне ўсё роўна ніколі не хопіць”, - так вобразна апісаў гэтую сітуацыю Аляксей Шапецька.
Другая асноўная прычына – гэта сутыкненне інтарэсаў Нацыянальнага парка “Нарачанскі” на месцах з інтарэсамі іншых суб’ектаў гаспадарання. Апошні такі прыклад – сёлетняе закрыццё стаянкі “Шабліца” на воз.Мядзел. Нацпарк “Нарачанскі” атрымаў прадпісанне раённага пракурора пра неабходнасць вызваліць зямлю пад стаянкай, якой валодае СВК “Баяры”, ініцыятар позвы аб закрыцці стаянкі. На дадзены момант месца былой стаянкі “Шабліца” ўзаранае калгаснымі трактарамі. Падобная сітуацыя і з воз.Рудакова. Землі каля гэтага возера таксама падпарадкаваныя СВК “Баяры”. Блізкасць да г.Мядзел (ад новых раёнаў ісці хвілін 10-15 пешшу), надзвычай маляўнічыя краявіды, крышталёвай чысціні вада – ўсё гэта спрыяе вялізнаму наплыву адпачываючых. І ўсе яны збольшага на аўтамабілях, хоць на самім воз.Рудакова існуе толькі адзін афіцыйны пляж – з боку турыстычнага комплекска МВАВТ. Так званы пляж “Яначка” – напаўпадпольны: на яго нельга пад’язджаць на аўтамабілях, але ўсе менавіта так і робяць. Па словах Аляксея Шапецькі, Нацпарк “Нарачанскі” з радасцю б заняўся добраўпарадкаваннем тэрыторыі гэтага возера для вядзення цывілізаванага турызму, але то хутчэй за ўсё права ўласніка гэтых земляў, мясцовай адміністрацыі.
Пасля разгляду асноўных прычын змяншэння колькасці стаянак стала яшчэ менш зразумелым: якая шкода ад брызентавага намёта і вогнішча на спецыяльна адзведзеным месцы? Няўжо большая, чымсі шкода ад сельскагаспадарчай дзейнасці? Калі вы так дбаеце пра ахову прыроды – наладзьце сістэматычны кантроль за выкананнем правіл знаходжання ў запаведных зонах. Штодзённага рэйду некалькіх супрацоўнікаў-леснікоў для гэтага цалкам хопіць. Калі ж вы за развіццё турызму ў рэгіёне – не рабіце перашкоды турыстам, а ўсяляк спрыяйце павелічэнні іх колькасці. І зарабляйце на гэтым грошы. Ці не так робяць у цывілізаваных краінах свету?
Калі коратка рэзюміраваць усю гэтую сітуацыю, то можа скласціся ўражанне, што Нарачанскаму Паазер’ю не хапае моцнага гаспадара, які па-сапраўднаму жадае як мага больш інтэнсіўна развіваць турыстычны патэнцыял гэтага ўнікальнага рэгіёна. А пакуль што левае рука не ведае што творыць правая.

У канцы ліпеня Нацыянальны парк “Нарачанскі” адзначаў 8-годдзе пачатку існавання. Мінулыя восем год дзейнасці гэтай установы можна ацэньваць па-рознаму: з пункту гледжання вучоных-спецыялістаў, што дбаюць найперш пра захаванне прыроднай унікальнасці Нарачанскага Паазер’я, з пазіцыі чыноўнікаў, так і з пункту гледжання простых грамадзян нашай краіны. Менавіта адчуванні і меркаванні апошніх бачацца найбольш актуальнымі, бо не раз нашая ўлада сцвярджала, што развіццё турызму ў Беларусі, а тым больш на Мядзельшчыне, з’яўляецца прыярытэтнай задачай. А як яно ў жыцці, на практыцы?

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Sunday, 12 August 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

А пакуль што, левае рука не ведае што творыць правая.
Согласен, что именно так можно охарактеризовать сложившуюся ситуацию...

Posted by местный, on 08/12/2007 at 12:21
Чаму змяншаецца колькасць арганізав... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4360179





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map