|
23.06.2007 г. |
23 чэрвеня з новай беларускай сталіцы ў старую накіраваліся беларускія ўдзельнікі міжнароднай пілігрымкі Вільня-Будслаў-2007, прысвечаныя 500-годзьдзю пачатку сплава лесу па Віліі. У 1507 годзе па Віліі сплавілі драўніну, з якой збудавалі касцёл і кляштар бернардынцаў у Вільні. Сёлетняя пілігрымка прывязе 1-2 ліпеня на Сьвята Маці Божай Будслаўскай копію яе абразу, які летась пабываў зь беларускімі альпіністамі на Гімалаях, а таксама двухметровы сасновы крыж, зроблены з бервяна, якое 500 год таму сплыло па Віліі з Будслава ў Вільню. У суботу ранкам у Менскім касцёле Сьв. Сымона й Алены з нагоды гістрачнай пілігрымкі прайшла святая імша, якую правёў біскуп Антоні Дзямянка.
Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |