За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Спёка сканчаецца
Спёка сканчаецца Печать E-mail
16.08.2007 г.
Лета закончыцца заўтра. У пятніцу яшчэ +30. Але ў суботу ўдзень будзе +16 і пойдуць дажджы.
Незвычайна цёплаю была вясна. Сапраўдная гарачыня стала ўжо ў траўні. А сапраўднае пекла пачалося ў ліпені, калі сіноптыкі паўжартам называлі называлі самым халодным Віцебск, дзе ртутны слупок сягаў +32 градусаў. Месцамі гарачыня ўздымалася да 40 градусаў. Былі пабітыя рэкорды веснавыя, пасля ліпеньскія, цяпер — жнівеньскія.
14 жніўня ў самым паўночным абласным цэнтры Беларусі — Віцебску слупок тэрмометра падняўся да адзнакі +30,1 градуса. Ранейшы рэкорд, зафіксаваны ў 1939 годзе, складаў 29,5 градуса.
У Мінску быў паўтораны рэкорд, зарэгістраваны ў 1939 годзе, — 29,6 градуса цяпла.
Небяспечна стала ўжываць грыбы, нават улюбёныя лісічкі — у іх ад спёкі ўтвараецца шмат таксынаў. Няможна купацца ў шмат якіх вадаёмах, ды есці азёрную рыбу. Рыбы пакутуюць да паразітаў і браку кіслароду. Цяжка і жабам.
Пацяпленне заўважна шкодзіць хваёвым, гарадзкія дрэвы жоўкнуць без пары, лістота на іх радуе нас добра калі да сярэдзіны лета.
Спякота не дала гэтым годам паласавацца вішнямі ды слівамі. У той жа час сялянаў цешыць урадлівасцю кукуруза, а таксама проса. Навукоўцы бачаць перспектывы вырошчвання ў Беларусі сорга. Гарачыня робіцца нормай: 7 з апошніх дзесяці летаў былі спякотнымі.
Цяжка даецца пацяпленне клімату людзям з падвышаным ціскам ды хворым сэрцам. Ім прыходзіцца абмяжоўваць актыўнасць, менш рухацца.
Беларусь не адзіная краіна, што сёлета цярпела ад апалаў. У Венгрыі загінула паўтысячы чалавек. Малдова просіць дапамогі праз вялізныя страты ўраджаю.
Не варта, аднак, паддавацца апакаліптычным настроям. Такія незвычайна гарачыя сезоны ўжо фіксаваліся ў нашай гісторыі.

Количество комментариев (0) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 18.08.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Пока никто не прокомментировал - для Вашего комментария заполните приведённую ниже форму...
Спёка сканчаецца ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6651486





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map