|
ДАІ выходзіць на паляванне |
|
|
|
Friday, 17 August 2007 |

З 17 да 19 жніўня ДАІ ладзіць масіраваны кантроль на дарогах з прымяненнем прыбораў відэафіксацыі і верталётнага патрулявання.
Дзяржаўтаанспекцыя папярэдзіла, што верталётны надзор за дарожным рухам будзе весціся на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Пад асаблівым кантролем будуць аўтадарогі Брэст-Мінск-мяжа Расеі, Мінск-Магілёў, Мінская кальцавая аўтадарога, Лагойск-Смалявічы-Мар’іна Горка, Мінск-Гомель-мяжа Украіны, Мінск-Віцебск, Барысаў-Вілейка-Ашмяны, Мінск-Калачы-Мядзел і Мінск-Маладзечна-Нарач.
У ДАІ падкрэсліваюць, што ў сувязі з масавым выездам аўтамабілістаў з гарадоў у пятніцу, суботу і нядзелю, рэзка павялічваецца колькасць дарожных здарэнняў.
Прычынай ДТЗ часцей за ўсё становіцца перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху і абгоны.
Show comments (1) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Saturday, 18 August 2007 )
|