За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Святарскія пасвячэнні ў Парфенава
Святарскія пасвячэнні ў Парфенава Print E-mail
Wednesday, 15 August 2007
Весткі ад суседзяў
5 жніўня ў касцёле Імя Найсвяцейшай Марыі Панны ў Парфенаве (Докшыччына) пры ўдзеле ксяндза Арцыбіскупа Марціна Відовіча Нунцыя Апостальскага на Беларусі, ксяндза біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна адбылася ўрачыстасць святарскіх пасвячэнняў.
Святарства – адна з вечных таямніц Божых. Разгадаць яе амаль што немагчыма, ды, напэўна, і не трэба. Найлепш дзякаваць Богу, што і на беларускай зямлі павялічваецца колькасць працаўнікоў Хрыстовага жніва. Становіцца больш адданых рук і шчырых сэрцаў, якія прагнуць несці святло Божага Слова, што прагнуць арасіць засмяглыя сэрцы народу гаючымі крыніцамі збаўлення.
Вось і 5 жніўня ў Парфенаўскай парафіі Імя Найсвяцейшай Марыі Панны пры ўдзеле ксяндза Арцыбіскупа Марціна Відовіча Нунцыя Апостальскага на Беларусі, ксяндза біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна адбылася ўрачыстасць святарскіх пасвячэнняў.
Нездарма надвор’е было незвычайна сонечным, нібыта адпавядала настрою новапрэзбітэраў Генадзя Блізнюка, Андрэя Драгуна, Юрыя Жаўняровіча, а таксама новадыякана Рамана Мурзіча.
Безумоўна, адчувалася вялікае хваляванне, напружанасць і значнасць моманту. Бо, сапраўды, калі цалкам аддаеш сябе ў служэнне Богу і чалавеку, калі тваё жыццё становіцца з кожным ўздыхам і выдыхам даканца ахвяраванае Божай любові, то якая адказнасць кладзецца на плечы, каб гэтая ахвяра была годнай.
У навуцы, якую меў Уладзіслаў Блін, ён адзначыў, што “Вы, маладыя новапрэзбітэры, – святары на вякі.” Святары – значыць павінны імкнуцца да святасці; на вякі – значыць да апошняй хвіліны палюбіць і прыняць Божую волю ўсёй чалавечай істотай. Складаная гэтая воля часам, вельмі складаная, і патрабуе столькі намаганняў. Таму мы, вернікі, заўсёды павінны маліцца за нашых святароў, трымаць свае ўсмешкі і цёплыя словы напагатове, каб час ад часу, хоць крыху, ды дапамагчы сваёй шчырасцю і радасцю. Святар будзе святым, калі аб гэтай ласцы для яго моляцца. І колькасць святароў будзе павялічвацца, калі сам народ адчувае патрэбу ў іх, калі імкнецца да ўзвышэння. На жніво патрэбны працаўнікі, нават калі ўраджай вельмі добры або яго амаль няма. Бо, хто ж нахіліцца да спелага коласа і блакітных васількоў, каб прыўзняць іх да сонца і наталіць радасцю прынесенай карысці, як не працаўнік-святар? Хто ж, як не ён, здольны адкрыць сэрца грэшніка і добрага верніка, каб увайшла туды Божая міласэрнасць і любоў?
Святары патрэбны, як само сонечнае святло. Таму, дзякуем Богу за новыя промні Яго Сонца, што асвятляюць народ беларускі, асвятляюць і накіроўваюць да сапраўдных скарбаў. Няхай часцей збіраюцца разам людзі, каб радавацца за маладых працаўнікоў жніва, няхай збіраюцца, як і 5 жніўня ў Парфенаўскай святыні, каб поўніць родны прастор спевам малітвы і праслаўлення. Няхай адраджаецца беларуская душа праз святых святароў.
Нам патрэбна праўда аб сапраўдным чалавеку, аб яго вартасцях і абавязках, аб яго узаемаадносінах з Богам, нам патрэбны добрыя настаўнікі, настаўнікі-святары.
А калі часам прыходзіць пытанне, што, мабыць, усё ў жыцці марнасць, што святарства – гэта толькі фармальнасць,то не засмучайся і не палохайся, чалавек, які ў пошуку часта сумняваецца, бо найперш аналізуе і супастаўляе, але, калі даходзіць да таямніц блытаецца. На тое яны і таямніцы, на тое, акрамя навукі і ёсць вера, і ёсць Ён, Гаспадар жніва.
Аксана Ючкавіч, м.Парфенава.
Фота catholic.by

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Saturday, 18 August 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Святарскія пасвячэнні ў Парфенава ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4328675





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map