За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Мядзел
Візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Мядзел Печать E-mail
13.01.2007 г.
У суботу 13 студзеня каля 10 гадзін раніцы, лідэр беларускіх Дэмакратычных Сілаў Аляксандр Мілінкевіч, як давераная асоба кандыдата ў мясцовыя Саветы Дзмітрыя Вінаградава, наведаў Мядзел. Мэта візіту - сустрэчы, гутаркі з людзьмі, прадпрымальнікамі мястэчка.
У Мядзелі Аляксандр Мілінкевіч правёў блізу 3 гадзін. За гэты час ён паспеў наведаць разам з Дзмітрыем Вінаградавым мясцовы кірмаш, крамы, выбарчыя ўчасткі, зайшлі нават у райаддзел міліцыі, касцёл.Дарэчы, на выбарчых участках у гімназіі №1, сярэдняй школе №1 і №2, як адзначылі сябры камісій датэрмінова прагаласавалі каля 20% выбаршчыкаў. Падчас сустрэчаў распаўсюджваліся друкаваныя агітацыйныя матэрыялы Дзмітрыя Вінаградава. Як адзначыў Аляксандр Мілінкевіч, "... зусім яшчэ нядаўна за мяне агітавалі як кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі, а зараз я дапамагаю сваім людзям, вяду агітацыю за іх - і так мусіць быць...".Варта адзначыць, што сустрэчы адбыліся без ніякіх непрыемных інцыдэнтаў (затрыманняў міліцыяй для праверкі дакументаў ці штось іншае, увогуле як гэта было ў іншых гарадах) - Мядзельшчына ў гэтым плане прыемна ўражвае.
Адзінае, неўзабаве пасля таго, як Аляксандр Мілінкевіч пачаў размовы на мясцовым кірмашы, сябрамі каманды была заўважана сачэнне з боку маладога чалавека, спартыўнага целаскладу. Як высветлілася пазней, то быў Дзмітрый Ш. - супрацоўнік мясцовага аддзялення КДБ.На машыне, разам з іншым супрацоўнікам, яны пастаянна былі на хвасце гасцей з Мінску. Пасля, калі Аляксандар Мілінкевіч паехаў у Мінск, мядзельскія кэдэбэшнікі працягвалі сачыць за аўтамабілем Дзмітрыя Вінаградава. Але той вырашыў дзейнічаць "па-сяброўску": спыніўся, падыйшоў і павітаўся з імі, паразмаўляў, раздаў агітацыйныя матэрыялы пра сябе. Усё скончылася добра - "праца" ў іх такая, у кэдэбэшнікаў, сачыць, трымаць сітуацыю пад кантролем. Нават калі і сэнсу ў гэтым няма. Але тут толькі адно пытанне паўстае, чаму беларусы мусяць выдаткоўваць свае грошы на ўтрыманне арміі такіх "агентаў"? Можа ім, як той, казаў ісці грошы па-мужчынску зарабляць? Гэта твар існуючай улады ў Беларусі.

Количество комментариев (2) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 14.03.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Milinkevich svaim pryezdam padshturhuy nyane i maih sabrou da bolsh aktyunay pracy.

Написал ####,
Дата 01/18/2007 Время 15:23

Мілінкевіч- малайчына,толькі дрэнна паступілі настаўнікі(асабіста дырэктар)СШ№2.

Написал Зміцер,
Дата 02/06/2007 Время 20:12
Візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Мядз... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 5395173





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map