За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Дылетант ізноў у Мядзеле!
Дылетант ізноў у Мядзеле! Версія для друку Адправіць на E-mail
01.09.2007 г.
У жніўні да сваіх сяброў у Мядзела завітаў Юрый Жыгамонт, вядомы ў Беларусі па тэлеперадачы “Новыя падарожжы дылетанта”. На гэты раз ён прыехаў на колькі дзён адпачыць разам з дачушкай, бо некалі, падчас здымак перадачы пра Мядзел, Юрася вельмі ўразілі прыгажосцю нашыя азёрныя мясціны.
Адпачынак, як кажуць, удаўся! Тым больш, Юрась сумясціў прыемнае з карысным. Бо сумесна з сябрамі ўдалося сабраць неблагі матэрыял для будучых тэлеперадач. Пабывалі ў Камарове, Канстанцінаве, Альшэве, Кабыльніку, Дунілавічах і г.д. Шмат цікавых гісторый звязаных з родам Хамінскіх распавёў краязнаўца Яська Драўніцкі. Падчас гэтай сустрэчы ўдалося знайсці ў вёсцы Канстанцінава, што ля Свіры, магілу паўстанца Абдона Гурыновіча, брата нашага знакамітага паэта-земляка Адама Гурыновіча. І вельмі балюча на сэрцы зрабілася ад руінаў палаца ў вёсцы Альшэва!
Дарэчы, Юрыя Жыгамонта можна пабачыць не толькі ў папулярнай тэлеперадачы. Ён працуе акрамя таго, акцёрам у сталічным тэатры юнага гледача. Ставяцца там спектаклі і для дарослых, а 19 гадзіне.

Меркаванняў (2) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 21.11.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

А як завiтаць на, цi адправiць e-mail на тэтеперадачу ???

Напісаў(-ла) NeoJocker, 11/11/2007 01:20

diletant[at]tut.by

Напісаў(-ла) вольга, 12/06/2007 01:43
Дылетант ізноў у Мядзеле!

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6114771





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map