За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow З верасня даражэюць хлеб, малако, гарэлка, праезд у транспарце
З верасня даражэюць хлеб, малако, гарэлка, праезд у транспарце Print E-mail
Thursday, 30 August 2007
Міністэрства эканомікі хоча кампенсаваць дыспрапорцыю закупачных цэнаў на матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы і сельгаспрадукцыю.
Ад студзеня да ліпеня рост валавога ўнутранага прадукту склаў 8,8 %. Грашовы прыбытак насельніцтва ў намінальным налічэнні вырас на 18 % (сярэдні заробак узняўся да $330), у рэальным — 10,1 %. І інфляцыя склала ўсяго 4,1 %.
Карацей, не жывём, а квітнеем. Каб беларусам не раздурэць ад такой раскошы, урад вырашыў пры канцы жніўня, пакуль далёка да восеньскіх маршаў пратэсту, узняць цэны на прадукты першай неабходнасці.
Пра гэта аб’явіў на прэс-канфэрэнцыі ў аўторак намесьнік міністра эканомікі Ўладзімер Адашкевіч.
Малако і малочныя прадукты падаражэюць на 4 %. Адбудзецца гэта ў два этапы: на 2 % у жніўні і на гэтулькі ж цягам верасня. Гэта выклікана ростам закупачных цэнаў на малако на 5 %.
Хлеб і хлебапрадукты таксама будуць даражэць паэтапна, агульны памер росту цэнаў складзе 2,5—3 %. Па словах намесьніка міністра, тут усё залежыць ад таго, па якой цане давядзецца закупляць пшаніцу. На гэтыя мэты давядзецца выдаткаваць каля $20 млн. — краіна мае закупіць на булкі і макарону да 200 тыс. т. пшаніцы, закупачныя цэны на якую сёння складаюць каля $200 за тону.
Ад 28 верасня падаражэла гарэлка. Рост цаны на гэты прадукт склаў 3 %. Сп. Адашкевіч не стаў хаваць, што гэтая галіна харчовай прамысловасці «характарызуецца высокай рэнтабэльнасцю вытворчасці», што сягае 32 %.
Уладзімер Адашкевіч адзначыў, што без дзяржаўнай падтрымкі сельгаспрадпрыемствам не абысціся: дыспрапорцыя росту закупачных коштаў на матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы і сельгаспрадукцыю робіць вытворчасць апошняй нерэнтабельнай.
Гаворачы пра падаражэнне праезду ў грамадзкім гарадскім транспарце (з 30 жніўня на 20%), намесьнік міністра нагадаў, што апошняе падаражэнне гэтых паслуг праводзілася ў ліпені мінулага году.
«Мы не плануем падвышаць кошт праезду больш, чым раз на год» — падкрэсліў ён. Было адзначана, што праязныя месячныя і дэкадныя квіткі будуць даражэць адносна талонаў удвая менш. Робіцца гэта з мэтай папулярызацыі выкарыстання праязных дакументаў.
Каб кампенсаваць інфляцыю, з 1 верасня падрастуць пенсіі, а з 1 кастрычніка павысіцца тарыфная стаўка 1-га разраду, памер якой на сёння складае 65 000 бел. руб. Памеры росту пакуль не разгалошваюцца. Відаць, хочуць, каб гэта стала прыемным сюрпрызам пакупнікам малака і бензыну.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 30 August 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
З верасня даражэюць хлеб, малако, г... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6649319





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map