|
На Мядзельшчыне сёлета закрылі тры школы і адкрылі адну новую |
|
|
|
Thursday, 30 August 2007 |
Па словах намесніка начальніка аддзела адукацыі Мядзельскага райвынкама Таццяны Яфімавай, дзяцей з Вузлы аўтобусы цяпер будуць вазіць у Сваткаўскую СШ.
Вучні з Лук’янавічаў маглі выбраць любую з мядзельскіх школ. Як расказвае Таццяна Яфімава, усе педагогі з гэтых школ атрымалі іншую працу па спецыяльнасці. Па яе словах, школы былі ліквідаваныя з-за таго, што ў іх вучылася занадта мала вучняў.
Па рашэнні Мінаблвыканкама, зачыненая таксама Крывічская дапаможная школа для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У Старлыгах 1 верасня адкрываецца новая школа замест старой, знесенай два гады таму.
Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Thursday, 30 August 2007 )
|