За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Тут будзе аграгарадок, альбо пост па панядзелках
Тут будзе аграгарадок, альбо пост па панядзелках Версія для друку Адправіць на E-mail
30.08.2007 г.
Давялося пабываць у мястэчку Свір, у панядзелак 27 жніўня. Адразу кінулася ў вочы, што на вуліцы Гурыновіча, якая вядзе да гарпассавета, робяць ходнікі. Гэта прыкмета таго, што ў Свіры ў гэтым годзе паўстане аграгарадок. А працы вельмі багата. Бо мястэчка мае вельмі занядбаны выгляд. Ужо амаль верасень, а справы ідуць павольна. Кінуліся ў вочы толькі абшаляваны новым сайдынгам будынак Свірскага рознічна-гандлёвага прадпрыемства ды пару новазбудаваных домікаў для калгаснікаў. Напэўна ізноў будзе “аўрал”. Але аграгарадок напрыканцы года ў эксплуатацыю здадуць. А ніхто ў гэтым і не сумняваецца! Досвед мінулых гадоў ёсць.
На ўездзе ў Свір будуецца невялічкая драўляная праваслаўная царква. Марудна рухаецца справа! Грошай не хапае.
Захацелася паабедаць. Ведаю, што ёсць у цэнтры кафэ-бар “Якар”, некалі дзяўчаты абяцалі смачна пакарміць. Падыходжу, бачу, што зачынена на рамонт.
Успомніў! Яшчэ ёсць кругласутачнае кафэ ў будынку УП “Дынама-Cпорт”. Абышоў вакол будынка. І якое ж ўсё тут абшарпанае. Чытаю шыльду, але як кажуць вачам сваім не веру! Нейкі работнік, можа вартаўнік, кажа, што кафэ ў панядзелак не працуе.
Давялося ісці ў дзяржаўную краму. Але і там набыць што-небудзь смачное на абед не ўдалося, акрамя марозіва “Мальвіна” і “Спартыўнае”.
Вось так. Аказваецца ў Свіры, па панядзелках, ў сферы грамадскага харчавання сапраўдны пост!

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 30.08.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Тут будзе аграгарадок, альбо пост п...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6650285





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map