|
Заняткі пачнуцца з "бульбы" |
|
|
|
05.09.2007 г. |
|
Студэнты, а таксама моладзь з сярэдніх і спецыяльных навучальных установаў Паазер’я, як і ў савецкія часы, адразу пасля пачатку заняткаў накіраваліся дадому за цёплымі рэчамі ды гумовымі ботамі: сельскай гаспадарцы радзімы патрэбна традыцыйная дапамога.
Не застануцца ў баку і вучні старэйшых класаў, у першую чаргу вясковых школ. Да прыкладу, дадатковых працаўнікоў чакаюць амаль 10 тысячаў гектараў бульбы, караняплодаў ды іншай гародніны і больш за 25 тысячаў га льну, якім не могуць даць рады сяляне ў 15 з 21 раёнаў Віцебскай вобласці. Але гэта меней, чымсьці летась. І наогул існуе тэндэнцыя памяншэння колькасці замоваў ад сельгаспрадпрыемстваў па дапамогу. Можна смела адзначыць, што праз пэўны час вёска здолее абыходзіцца сваімі сіламі.
А пакуль моладзь рушыць на чарговы працоўны семестр, пры канцы якога ў гаспадарках абяцаюць правесці вечары славы з узнагародамі перадавікоў.
Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |