За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow ДАІ заклікае вадзіцеляў думаць пра жабаў
ДАІ заклікае вадзіцеляў думаць пра жабаў Версія для друку Адправіць на E-mail
06.09.2007 г.
Аўтар: Рагнед Малахоўскі У сувязі з пачаткам сезона масавай міграцыі земнаводных да месцаў зімоўкі Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў не ігнараваць адпаведныя дарожныя знакі і загадзя зніжаць хуткасць пры праездзе такіх участкаў дарог.
Як паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, міграцыі жаб адбываюцца ў асноўным у цёмны час сутак - з 18.00 да 24.00. Для вадзіцеляў месцы міграцыі земнаводных праз дарогу ўяўляюць небяспеку, асабліва падчас дажджу. Апрача гэтага, смяротнасць земнаводных ад наезду транспартам у такіх месцах іншы раз дасягае крытычнага ўзроўню (90% агульнай колькасці). Такім чынам, гібель земнаводных пад коламі аўтамабіля ў шэрагу выпадкаў можа прывесці да знікнення цэлых папуляцый.
Цяпер у месцах міграцыі земнаводных устанаўліваюцца дарожныя знакі. Разам з тым, найбольш эфектыўны спосаб ратавання земнаводных - гэта будаўніцтва пад дарогай спецыяльных пераходаў, што прадугледжваюць і ўстаноўку бетонных загароджаў, якія б служылі своеасаблівымі кірункамі для жаб у падземны пераход. Сёння дзейнічаюць некалькі такіх пераходаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Па ўзгадненні з ДАІ грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" звярнулася ў Міністэрства транспарту і камунікацый з просьбай арганізаваць спецыяльныя пераходы для амфібій на тэрыторыі ўсёй краіны.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 07.09.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
ДАІ заклікае вадзіцеляў думаць пра ...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6111880





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map