За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow ДАІ заклікае вадзіцеляў думаць пра жабаў
ДАІ заклікае вадзіцеляў думаць пра жабаў Print E-mail
Thursday, 06 September 2007
Аўтар: Рагнед Малахоўскі У сувязі з пачаткам сезона масавай міграцыі земнаводных да месцаў зімоўкі Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў не ігнараваць адпаведныя дарожныя знакі і загадзя зніжаць хуткасць пры праездзе такіх участкаў дарог.
Як паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, міграцыі жаб адбываюцца ў асноўным у цёмны час сутак - з 18.00 да 24.00. Для вадзіцеляў месцы міграцыі земнаводных праз дарогу ўяўляюць небяспеку, асабліва падчас дажджу. Апрача гэтага, смяротнасць земнаводных ад наезду транспартам у такіх месцах іншы раз дасягае крытычнага ўзроўню (90% агульнай колькасці). Такім чынам, гібель земнаводных пад коламі аўтамабіля ў шэрагу выпадкаў можа прывесці да знікнення цэлых папуляцый.
Цяпер у месцах міграцыі земнаводных устанаўліваюцца дарожныя знакі. Разам з тым, найбольш эфектыўны спосаб ратавання земнаводных - гэта будаўніцтва пад дарогай спецыяльных пераходаў, што прадугледжваюць і ўстаноўку бетонных загароджаў, якія б служылі своеасаблівымі кірункамі для жаб у падземны пераход. Сёння дзейнічаюць некалькі такіх пераходаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Па ўзгадненні з ДАІ грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" звярнулася ў Міністэрства транспарту і камунікацый з просьбай арганізаваць спецыяльныя пераходы для амфібій на тэрыторыі ўсёй краіны.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Friday, 07 September 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
ДАІ заклікае вадзіцеляў думаць пра ... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6111603





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map