|
Тут будзе аграгарадок, альбо пост па панядзелках |
|
|
|
Thursday, 30 August 2007 |

Давялося пабываць у мястэчку Свір, у панядзелак 27 жніўня. Адразу кінулася ў вочы, што на вуліцы Гурыновіча, якая вядзе да гарпассавета, робяць ходнікі. Гэта прыкмета таго, што ў Свіры ў гэтым годзе паўстане аграгарадок. А працы вельмі багата. Бо мястэчка мае вельмі занядбаны выгляд. Ужо амаль верасень, а справы ідуць павольна. Кінуліся ў вочы толькі абшаляваны новым сайдынгам будынак Свірскага рознічна-гандлёвага прадпрыемства ды пару новазбудаваных домікаў для калгаснікаў. Напэўна ізноў будзе “аўрал”. Але аграгарадок напрыканцы года ў эксплуатацыю здадуць. А ніхто ў гэтым і не сумняваецца! Досвед мінулых гадоў ёсць.

На ўездзе ў Свір будуецца невялічкая драўляная праваслаўная царква. Марудна рухаецца справа! Грошай не хапае.
Захацелася паабедаць. Ведаю, што ёсць у цэнтры кафэ-бар “Якар”, некалі дзяўчаты абяцалі смачна пакарміць. Падыходжу, бачу, што зачынена на рамонт.
Успомніў! Яшчэ ёсць кругласутачнае кафэ ў будынку УП “Дынама-Cпорт”. Абышоў вакол будынка. І якое ж ўсё тут абшарпанае. Чытаю шыльду, але як кажуць вачам сваім не веру! Нейкі работнік, можа вартаўнік, кажа, што кафэ ў панядзелак не працуе.

Давялося ісці ў дзяржаўную краму. Але і там набыць што-небудзь смачное на абед не ўдалося, акрамя марозіва “Мальвіна” і “Спартыўнае”.
Вось так. Аказваецца ў Свіры, па панядзелках, ў сферы грамадскага харчавання сапраўдны пост!
Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Thursday, 30 August 2007 )
|