За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Выпрабаванні на беларускіх дарогах
Выпрабаванні на беларускіх дарогах Версія для друку Адправіць на E-mail
15.09.2007 г.
У выхадныя дні вадзіцеляў чакаюць няпростыя пагодныя выпрабаванні на беларускіх дарогах.
Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС краіны, у бліжэйшыя двое сутак, 15 і 16 верасня, сіноптыкі прагназуюць істотнае пагаршэнне надвор’я. Прычым вадзіцеляў чакае цэлы набор непрыемных сюрпрызаў на дарозе: моцны вецер (да 20 метраў у секунду), замаразкі, навальніцы і нават... галалёдзіца. Таму супрацоўнікі ДАІ настойліва рэкамендуюць кіроўцам у непагадзь збавіць хуткасць, павялічыць дыстанцыю, не рабіць рызыкоўных манеўраў і ўвогуле быць надзвычай пільнымі і асцярожнымі.
Дзяржаўтаінспекцыя таксама заклікае быць больш уважлівымі пешаходаў, і нагадвае, што пры адсутнасці ходнікаў, альбо пешаходнай дарожкі, па праезнай частцы трэба перамяшчацца толькі насустрач руху транспартных сродкаў. У цёмны час сутак пешаходы павінны абазначыць сябе флікерамі. Між іншым, толькі за мінулыя суткі за парушэнне такога патрабавання Правілаў дарожнага руху (ПДР) да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 390 пешаходаў.
І яшчэ. У выхадныя дні ДАІ зноў возьме пад асабліва пільны кантроль аўтадарогі "Мінск—Дзяржынск", "Мінск—Гродна", "Мінск—Віцебск", "Мінск—Брэст". Над тэрыторыяй Міншчыны нагляд за дарожным рухам будзе ажыццяўляцца з верталёта. Дарэчы, у мінулыя выхадныя з дапамогай паветранага патруля было выяўлена 42 парушэнні ПДР.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 15.09.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Выпрабаванні на беларускіх дарогах

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6649349





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map