За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Любіш Беларусь? У суд!
Любіш Беларусь? У суд! Print E-mail
Monday, 03 September 2007
http://www.buntby.comУ аўторак 4 верасня ў раённых судах Нясвіжу і Салігорску пачнуцца працэсы па справе незарэгістраванага «Маладога фронту». На лаве падсудных апынуцца Наста Азарка і Іван Шыла.
Сямёх маладафронтаўцаў ужо судзілі па артыкуле 193 КК «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Азарка з Шылам стануць восьмай і дзевятым. На чарзе яшчэ Яраслаў Грышчэня з Баранавіч, дата суду якога пакуль не названая.
Працэсы прызначаныя на адзін дзень з разлікам на тое, каб на суды прыехала як мага меней людзей, мяркуюць маладафронтаўцы. Толькі 4 верасьня з берасьцейскай турмы выйдзе Павел Севярынец, які мог бы арганізаваць належную падтрымку пад сценамі судоў Нясвіжу і Салігорску. І, нарэшце, 6 верасня «Малады фронт» святкуе дзесяцігодзьдзе. Прысуды маладзёнам, такім чынам, могуць стаць своеасаблівым «віншаваньнем», лічаць яны.
У "квітнеючай Беларусі" судзяць моладзь не за ўчынкі, а за прыналежнасць да незарэгістраванай арганізацыі. Нічога падобнага ў любой іншай краіне Еўропы проста ўявіць немагчыма.
Івана і Настассю судзяць толькі за тое, што яны маюць сваё бачанне "квітнеючай Беларусі", судзяць за тое, што яны любяць Беларусь, а не "бацьку".

Наста Азарка: Адна на цэлы горад

Імя 25‑гадовай Насты Азаркі перыядычна фігуруе ў спісах затрыманых і ўдзельнікаў апазіцыйных акцыяў досіць даўно. Яна сядзела на сутках у 2004‑м, неаднаразова атрымлівала штрафы, яе затрымлівалі і трымалі ў пастарунках. Аднак жаданне займацца грамадзкай дзейнасцю не знікае.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў‑2006 на Насту ўжо заводзілі крымінальную справу па тым самым артыкуле, але ўрэшце спынілі. Сёлета вырашылі завесці зноў. У пастарунках Азарка падпісвала распіскі, што адмаўляецца ад любой палітычнай дзейнасці, пасля міліцыянты лавілі яе зноў, калі яна вывешвала недзе сцяг, ці распаўсюджвала налепкі.
Настаўніца пачатковых класаў паводле адукацыі, Наста вымушаная працаваць рабочай на ільнозаводзе. І нават гэтую працу дзяўчына знайшла толькі з дапамогай прыязных міліцыянтаў.
"На працу ад кадэбістаў прыйшла папера, каб кантралявалі ўсе мае заявы па днях, калі я пішу заявы на адгулы. Я вельмі ўдзячная маім калегам за тое, што яны ні аб чым не пытаюцца. Маўклівая падтрымка."
Наста адчувае цяпер моцную патрэбу ў маральнай падтрымцы.

Іван Шыла: Юнак з жалезнымі нервамі

Імёны братоў Івана і Іллі Шылы загучалі пасля падзеяў на Плошчы. Там яны былі разам з бацькам Уладзімерам. Таму пытанне бацькоўскай падтрымкі ў іх сям’і нават не стаіць.
За кароткі тэрмін Іван Шыла (на фота) змог згуртаваць вакол сябе некалькі дзясяткаў хлопцаў і дзяўчат, якія складаюць касцяк салігорскай апазыцыі. Летась у траўні Іван быў адным з пачынальнікаў галадоўкі пратэсту супраць уціску моладзі ў навучальных установах.
«Хлопец з каменным тварам і жалезнымі нервамі. Ён мала кажа, але шмат робіць. Яго вытрымцы і мэтаскіраванасці мог бы пазайздросціць любы сталы палітык», — характарызуе Івана Шылу П.Севярынец.
Шылу ўжо не раз затрымлівалі, але пакуль не судзілі, бо непаўналетні, школьнік. Звычайна хлопца, патрымаўшы пару гадзінаў у пастарунку, адпускаюць. Некалькі разоў на кватэры Шылаў КДБ ладзіў ператрусы з канфіскацыямі. Летась старшыня салігорскага гарвыканкаму публічна абяцаў пасадзіць Івана ў клетку, калі ён не супакоіцца.
Шыла не робіць ніякіх прагнозаў наконт суду. Кажа, што ўсё пакажа час.
І Наста, і Іван просяць усіх неабыякавых падтрымаць іх 4 верасня.
Паводле "Нашай Нівы"

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 06 September 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Любіш Беларусь? У суд! ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6114589





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map