|
ДАІ заклікае вадзіцеляў думаць пра жабаў |
|
|
|
Thursday, 06 September 2007 |

У сувязі з пачаткам сезона масавай міграцыі земнаводных да месцаў зімоўкі Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў не ігнараваць адпаведныя дарожныя знакі і загадзя зніжаць хуткасць пры праездзе такіх участкаў дарог.
Як паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, міграцыі жаб адбываюцца ў асноўным у цёмны час сутак - з 18.00 да 24.00. Для вадзіцеляў месцы міграцыі земнаводных праз дарогу ўяўляюць небяспеку, асабліва падчас дажджу. Апрача гэтага, смяротнасць земнаводных ад наезду транспартам у такіх месцах іншы раз дасягае крытычнага ўзроўню (90% агульнай колькасці). Такім чынам, гібель земнаводных пад коламі аўтамабіля ў шэрагу выпадкаў можа прывесці да знікнення цэлых папуляцый.
Цяпер у месцах міграцыі земнаводных устанаўліваюцца дарожныя знакі. Разам з тым, найбольш эфектыўны спосаб ратавання земнаводных - гэта будаўніцтва пад дарогай спецыяльных пераходаў, што прадугледжваюць і ўстаноўку бетонных загароджаў, якія б служылі своеасаблівымі кірункамі для жаб у падземны пераход. Сёння дзейнічаюць некалькі такіх пераходаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Па ўзгадненні з ДАІ грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" звярнулася ў Міністэрства транспарту і камунікацый з просьбай арганізаваць спецыяльныя пераходы для амфібій на тэрыторыі ўсёй краіны.
Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Friday, 07 September 2007 )
|