За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Рэгістрацыя замест прапіскі
Рэгістрацыя замест прапіскі Print E-mail
Friday, 07 September 2007
http://www.tut.by Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка 7 верасня падпісаў указ №413 «Аб удасканаленні сістэмы ўліку грамадзянаў па месцы жыхарства і месцы перабывання».
Згодна з указам "у мэтах забеспячэння неабходных умоваў для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў на свабоду перамяшчэння і выбар месца жыхарства, прадугледжаных арт. 30 Канстытуцыі, з 1 студзеня 2008 г. скасоўваецца інстытут прапіскі".
Уводзіцца адзіны на ўсёй тэрыторыі нашай краіны парадак рэгістрацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія ўвесь час пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, па месцы жыхарства і месцы перабывання;
правы і абавязкі, якія ўзнікаюць у грамадзяніна ў сувязі з пастаяннай ці часовай прапіскай, захоўваюцца, перарэгістрацыя па месцы жыхарства ці месцы перабывання не прадугледжваецца;
рэгістрацыя па месцы жыхарства (пастаяннага) з'яўляецца абавязкам грамадзянаў, а рэгістрацыя па месцы перабывання (часовага) – правам (за выключэннем, у прыватнасці, грамадзянаў, што прыбылі з іншага населенагапункту для навучання ва ўстановах адукацыі, навуковых арганізацыях, якія абавязаныя зарэгістраваца на час навучання);
Ва Ўказе вызначаны наступны парадак рэгістрацыі грамадзянаў.
Грамадзянін для рэгістрацыі па месцы жыхарства ці месцы перабывання павінен звярнуцца да асобы, адказнай за рэгістрацыю (напрыклад, кіраўніку ЖЭСу ці упаўнаважанай ім асобы), два разы: каб падаць дакументы, неабходныя для рэгістрацыі, і каб атрымаць пашпарт з штампам аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ці пасведчанне аб рэгістрацыі па месцы перабывання.
Органам рэгістрацыі з'яўляецца орган унутраных справаў, куды асоба, адказная за рэгістрацыю накіроўвае дакументы, неабходныя для рэгістрацыі грамадзянаў па месцы жыхарства ці месцы перабывання.
Скасоўваецца абавязак грамадзяніна здымацца з рэгістрацыйнага ўліку перад выбыццём на другое месца жыхарства (як гэта мае месца пры сістэме прапіскі-выпіскі). Згодна з Указам, орган рэгістрацыі (орган унутраных спраў) па новым месцы жыхарства грамадзяніна абавязаны паведаміць пра яго рэгістрацыю органу рэгістрацыі па ранейшым месцы жыхарства, які паводле гэтага паведамленьня самастойна здымае грамадзяніна з рэгістрацыйнага ўліку.
Зняцьцё вайсковаабавязаных (прызыўнікоў) з ваеннага ўліку ажыццяўляецца без звароту такіх грамадзян у вайсковыя камісарыяты.
У рэгістрацыі будзе адмаўляцца, калі ў жылым памяшканьні пасля рэгістрацыі грамадзяніна забяспечанасьць агульнай плошчай такога жылога памяшкання стане меней 15 кв. м на аднаго чалавека (у г.Мінску – менш за 20 кв. м), а забяспечанасць жылплошчай у інтэрнаце – менш за 6 кв. м на чалавека). Гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на рэгістрацыю грамадзянаў па месцы жыхарства ці перабывання іх блізкіх сваякоў.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Saturday, 08 September 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Рэгістрацыя замест прапіскі ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4866192





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map