За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Прадпрымальнікі Міншчыны заклікаюць спыніць працу на рынках
Прадпрымальнікі Міншчыны заклікаюць спыніць працу на рынках Print E-mail
Friday, 07 September 2007
Сёння старшыня незарэгістраванай арганізацыі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў паведаміў, што ў нядзелю, 9 верасня, можа спыніцца гандаль на рынках у Мінскай вобласці.
Суразмоўца даводзіць, што сёння прадпрымальнікі атрымалі папярэджанне аб павелічэнні з 10 верасня кошту арэнды гандлёвага месца.
Са словаў Віктара Гарбачова, падвышэнне кошту арэнды ў тры-шэсць разоў адбудзецца ў закрытым акцыянерным таварыстве “Выстаўны цэнтар “Аквабел” Мінскага раёну, а таксама на рынках у Барысаўскім, Дзяржынскім, Маладзечанскім, Салігорскім ды іншых раёнах.
“Сёння адбыліся масавыя сходы пратэсту, — кажа Віктар Гарбачоў, — прадпрымальнікі патрабуюць у гаспадароў рынкаў патлумачыць эканамічную абгрунтаванасць шалёнага падаражэння.
Прыкладам, адміністрацыя рынку ў Барысаве адкрытага акцыянэрнага таварыства “Геракомбел” падала рахункі аплаты з разліку 18,5 еўра за квадратны метар. Такім чынам, арэндная плата за гандлёвае месца плошчай 7,8 мэтра складзе 424 270 рублёў. Раней каштавала 114 700 рублёў”.
Як кажа Віктар Гарбачоў, сёння ўсе 111 прыватных гандляроў на рынку “Геракомбел” падпісалі заяву да пракурора Барысаўскага раёну, у Камітэт дзяржаўнага кантролю, да старшыні Мінскага аблвыканкаму Леаніда Крупца.
У заяве прадпрымальнікі патрабуюць вызначыць, ці законныя дзеянні адміністрацыі рынкаў.
Улады і праваахоўныя структуры папярэджаныя пра падрыхтоўку да страйку прадпрымальнікаў 9 верасня.

Show comments (0) - Add comments to this article:

 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Прадпрымальнікі Міншчыны заклікаюць... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6116446





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map