|
Дзень беларускай вайсковай славы |
|
|
|
Saturday, 08 September 2007 |

8 верасня 1514 года войскі Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага разграмілі пад Оршай войскі маскоўскіх захопнікаў. Такім чынам быў спынены захопніцкі паход маскоўскіх войскаў на Беларусь. Тая бітва выключная тым, што 80-тысячнаму войску Масковіі супрацьстаяла ўсяго толькі 30-тысячнае войска Вялікага княства, супольнай дзяржавы беларусаў, летувісаў і украінцаў. Важнасць і бліскучасць той перамогі робіць дзень 8 верасня сапраўдным Днём беларускай вайсковай славы.
Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Tuesday, 11 September 2007 )
|