За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Асвечана памятная дошка па Казіміру Сваяку
Асвечана памятная дошка па Казіміру Сваяку Версія для друку Адправіць на E-mail
30.09.2007 г.
30 верасня Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі ксёндз-біскуп Антоній Дзям'янка наведаў з візітацыяй парафіяльны касцёл у вёсцы Засвір, дзе адслужыў Святую Імшу ў інтэнцыі за знакамітага каталіцкага святара, беларускага паэта Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка). Які з 1920 да 1926 года служыў у гэтым касцёле, і на жаль гэта было яго апошняе месца працы.
Дзіўна, але Антоній Дзям'янка Імшу вёў на польскай мове. Вельмі і вельмі шкада, што ў Засвірскай парафіі і сёння няма месца гаротнай беларускай мове. Ізноў бабулі “каторым мроіцца панская Польшча” навязваюць сваю волю святарам. Напэўна варта было б пробашчу парафіі Пятру Шарко быць больш настойлівым у моўных пытаннях. І ісці смялей да людзей, прывіваць ім прыязнае стаўленне да беларускасці. Бо Польшчы ж ужо не вярнуць. Ды і які ж прыклад гэтыя бабулі падаюць сваім дзецям і ўнукам? І сёння вельмі дарэчы была б беларускамоўная імша за шчырага святара-патрыёта Казіміра Сваяка. Няхай бы яго душа ўсцешылася.
Падчас Імшы біскуп асвяціў памятную дошку ў гонар Казіміра Сваяка, і ўжо на беларускай мове. Нядаўна такім жа чынам ушанавалі знакамітага святара ў касцёлах вёскі Камаі і вёскі Клюшчаны. У свой час Казімір Сваяк там таксама служыў Богу.
У Засвірскім касцёле на памятнай дошцы ёсць словы: “стараўся быць чыстай і простай мысьлі”. Сам Казімір Сваяк прасіў пахаваць яго на радзіме, у Клюшчанах, і напісаць гэтыя словы на надмагільным помніку. Але нашчадкі праігнаравалі яго апошнюю просьбу.
Памятную дошку вырабіў майстра-самавучка з Гудагая, Валерый Бурдун. А ініцыятарам і выканаўцам ідэі ўшанавання памяці знакамітага зямля з’явілася Іаланта Валуевіч, краязнаўца з вёскі Спонда, што на Астравеччыне. Пасля імшы яна выступіла з рэфератам пра жыццёвы шлях Казіміра Сваяка. Узрушылі яе словы пра тое, што цяпер як і пры жыцці, у Казіміра Сваяка “шпурляюць” камяні нашыя людзі за яго беларускасць і за яго паэтычнасць. Яго баяцца і ненавідзяць нават нежывога.
На жаль амаль нічога не змянілася з 20-х гадоў дваццатага стагоддзя ў гаротнай Беларусі. Маскалі і ляхі “мясцовага пашыву” і сёння зацята змагаюцца з беларушчынай.
Усё фотаздымкі з цырымоніі

Меркаванняў (4) - Дадаць меркаванне

 
« Папярэд.   Наст. »

Pierad tym, jak brac na siabie prawa -krytykawac i acenwac dastojnyh ierarhau, duhawienstwa Kasciola i nasz zasluzany u wiery szmatpakutny narod, padumajcie, szto wy zrabili da hetaga czasu bolszaga, czym jany, choc moza czasam i niedaskanala, i ci majecie wy na geta maralnaje prawa. Pazniej nie zabudzcie wyprawic pamylki u swaich krytykah (asabliwa zwiarnicie uwagu na prozwiszcza ks. Biskupa).

Напісаў(-ла) Jury, 10/13/2007 08:40

Jury!
Можаце лічыць тое, што напісана ў артыкуле чым заўгодна: крытыкай, правакацыяй... Але важна іншае - тут напісана найперш праўда, тое што было насамрэч. Ці вы маеце якія факты, што мы схлусілі?
Наконт прозвішча: няхай, найперш, у касцёле разберуцца як правільна пісаць. Мы карыстаемся тым самым варыянтам, што і афіцыйны каталіцкі партал catholic.by
Да таго ж аўтар артыкула мае права прадставіць сваё бачанне сітуацыі. Хто не згодны - мы цалкам адкрытыя да абмеркавання.
Наконт польскамоўнай імшы біскупа Антонія Дзям'янкі: не сакрэт, але ёсць у шаноўнага Антонія Дзям'янкі тэндэнцыя ўжываць "да месца і не" польскую мову. Ды ўсё ж ён, калі не памыляюся, афіцыйны чын каталіцкага касцёла на Беларусі, а не ў Польшчы. І ўсё ж варта адчуваць сітуацыю: імша за Казіміра Сваяка - гэта не звычайная, не шэраговая імша. І атрымліваецца, што за таго, каго пры жыцці палякі ганьбілі за выкарыстанне беларускай мовы, адслужылі імшу на польскай мове...

Напісаў(-ла) Damavik, 10/13/2007 11:14

Тут напісана НЯПРАЎДА. А ПРАЎДА - гэта моц самога факту неабцяжараная каментаром.
Падтрымліваю Jury'я адносна права ацэньваць і крытыкаваць іерархаў і духавества Царквы: немагчыма кампетэнтна (а ў выпадку журналіста, на маю думку, 'некампетэнтна' гэта тое самае што і 'неэтычна') меркаваць аб рэчах у якіх арыентуешся павярхоўна. Нп. Што значыць 'ўжываць 'да месца і не' польскую мову'. Біскуп мае права казаць хоць на кітайскай, калі прысутны хоць адзін чалавек які разумее гэтую мову. Ён у гэтым выпадку не звязаны нормай закону аб дзяржаўных мовах. У дадзеным выпадку крытыка біскупа Антонія - крытыканцтва. І больш скажу: ніхто ў дадзеным выпадку не мае права асуджаць ці крытыкаваць за недахоп патрыятызму - біскуп, як і святары, не мае абавязку быць беларускім патрыётам, і судзіць духавенства за гэта, нажаль для многіх, неправамоцна і немаральна. Такім чынам, на сітуацыю трэба паглядзець па іншаму: каталіцкі біскуп, які па маіх звестках лічыць сябе палякам, пасвяціў на беларускай мове памятную дошку святару-беларусу. За такую ласку трэба дзякаваць, а не крытыкаваць.
А крытыкаваць трэба журналістаў і грамадзкіх і палітычных дзеячоў, якіх сур'ёзна праблемы Каталіцкай Царквы ў Беларусі не цікавяць. Бо, калі б цікавілі, то нп. праблема польскай мовы ў Царкве адкрылася б цалкам, а не толькі на ўзроўні 'бабуляў' - што ёсць паверхняй 'айсбергу'. А да праяваў глыбіні праблемы польскасці ў Царкве менавіта і належыць актуальная малая колькасць святароў-беларусаў, ну і тым больш адсутнасць такіх біскупаў (баюся, што лучна і з арцыбіскупам Кандрусевічам).

Напісаў(-ла) manuductor, 10/14/2007 00:46

На Беларускай Вікіпедыі ( [be.wikipedia.org] ) ёсць артыкул Казімір Сваяк, адкуль ён і быў перанесены ў Тарашкевіцкую Вікіпэдыю нават не пазначыўшы адкуль узята інфармацыя ды і забыўшыня перанесці крыніцы :)

Напісаў(-ла) MaximLitvin, 07/28/2008 11:47
Асвечана памятная дошка па Казіміру...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6650825





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map