|
Івонка Сурвіла: «Да сумлення Вашага ніхто апрача Вас саміх не мае доступу» |
|
|
|
03.10.2007 г. |

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася з адкрытым лістом да настаўнікаў Беларусі з нагоды пачатку новага школьнага году.
«Нічога так моцна мяне не задавальняе, як быць настаўнікам ды выхоўваць дзетак, якія будуць уважаць сваім абавязкам прычыніцца да дабрабыту нашага свету…» Так аднойчы гаварыў усім вядомы ў Канадзе настаўнік Юстын Трудо, сын найбольш вядомага канадcкага прэм’ер-міністра П’ера Трудо.
Дарагія настаўнікі Беларусі, як прыемна было б пачуць, што Вы таксама выбралі гэтую прафесію, каб зрабіць з нашых беларускіх дзетак лепшых Беларусаў, з пачуццём адказнасці за будучыню свае Бацькаўшчыны, за зберажэнне сваёй культуры і сваёй мовы».
***
«Вельмі ж прыкра чуць юнакоў, якія прыяжджаюць з Беларусі на летні адпачынак у Канаду ды дзівяцца, што нехта ў Канадзе гаворыць па-беларуску…
Мы тут гэтую мову шануем і ўважаем нашым агульнабеларускім скарбам. Пачуццё гэтае стараемся перадаць нашым дзецям. Уявіце сабе іхнае расчараванне, калі прыехаўшы ўпершыню ў Беларусь яны чуюць мову чужую, не беларускую. А ад Вас залежыць у вялікай меры павага ў Беларусі да свае мовы, да ўсяго беларускага, бо Вы з'яўляецеся найбольшым аўтарытэтам для сваіх вучняў».
***
«Што рэжым у Беларусі антыбеларускі, гэта ўсім вядома. Але ж да сумленьня Вашага ніхто апрача Вас самых не мае доступу. Сваім прыкладам настаўнік можа зрабіць болей як усе ўказы дыктатара.
Звяртаюся да Вас сёння з просьбай: выхоўвайце ў беларускім духу нашых дзетак, каб яны не цураліся свайго. Каб яны былі гордыя, смелыя, прынцыповыя. Каб разумелі, што Беларусь іхная Бацькаўшчына і што іхным святым абавязкам ёсьць яе бараніць ад чужых імперыялістычных намераў.
Вы, дарагія настаўнікі Беларусі, можаце як ніхто іншы адрадзіць беларускую Беларусь!».
Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |
|
Апошняе абнаўленне ( 08.10.2007 г. )
|