За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Выпрабаванні на беларускіх дарогах
Выпрабаванні на беларускіх дарогах Print E-mail
Saturday, 15 September 2007
У выхадныя дні вадзіцеляў чакаюць няпростыя пагодныя выпрабаванні на беларускіх дарогах.
Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС краіны, у бліжэйшыя двое сутак, 15 і 16 верасня, сіноптыкі прагназуюць істотнае пагаршэнне надвор’я. Прычым вадзіцеляў чакае цэлы набор непрыемных сюрпрызаў на дарозе: моцны вецер (да 20 метраў у секунду), замаразкі, навальніцы і нават... галалёдзіца. Таму супрацоўнікі ДАІ настойліва рэкамендуюць кіроўцам у непагадзь збавіць хуткасць, павялічыць дыстанцыю, не рабіць рызыкоўных манеўраў і ўвогуле быць надзвычай пільнымі і асцярожнымі.
Дзяржаўтаінспекцыя таксама заклікае быць больш уважлівымі пешаходаў, і нагадвае, што пры адсутнасці ходнікаў, альбо пешаходнай дарожкі, па праезнай частцы трэба перамяшчацца толькі насустрач руху транспартных сродкаў. У цёмны час сутак пешаходы павінны абазначыць сябе флікерамі. Між іншым, толькі за мінулыя суткі за парушэнне такога патрабавання Правілаў дарожнага руху (ПДР) да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 390 пешаходаў.
І яшчэ. У выхадныя дні ДАІ зноў возьме пад асабліва пільны кантроль аўтадарогі "Мінск—Дзяржынск", "Мінск—Гродна", "Мінск—Віцебск", "Мінск—Брэст". Над тэрыторыяй Міншчыны нагляд за дарожным рухам будзе ажыццяўляцца з верталёта. Дарэчы, у мінулыя выхадныя з дапамогай паветранага патруля было выяўлена 42 парушэнні ПДР.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Saturday, 15 September 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Выпрабаванні на беларускіх дарогах ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6112630





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map