|
Sunday, 07 October 2007 |
Па звестках аддзела ЗАГС Мядзельскага райвыканкама сёлета ў верасні ў Мядзельскім раёне:
- зарэгістравана 19 шлюбаў;
- нарадзілася 23 дзіцяці;
- памерла 48 чалавек.
Па звестках аддзялення дзяраўтаінспекцыі Мядзельскага РАУС ў перыяд са жніўня па верасень бягучага года ў Мядзельскім раёне 21 чалавек затрыманы за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення і рашэннем суда прыцягнуты да адказнасці. І сярод іх адна жанчына. Прозвішчы аўтап’яніц змешчаны на старонках раённай газеты “Нарачанская зара”. Цікава, што 10 чалавек з затрыманых не маюць вадзіцельскага пасведчання.
Show comments (0) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Sunday, 07 October 2007 )
|