За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Пераслед іншадумцаў arrow “Крутой мядельский рейнджер” Сакалдынскі правёў допыт затрыманага баевіка “ячэйкі Вінаградава”
“Крутой мядельский рейнджер” Сакалдынскі правёў допыт затрыманага баевіка “ячэйкі Вінаградава” Версія для друку Адправіць на E-mail
08.10.2007 г.
Любое супадзенне з рэальнымі асобамі і падзеямі – выпадковасць.
У суботу 6 кастрычніка прыблізна каля 11-ай гадзіны вечара дзяжурны патруль міліцыі, Мядзельскае аддзяленне Дэпартамента “Аховы”, стаяў каля крамы “Юбілейная”. У гэты час побач з ім праходзіў Зміцер П. Cупрацоўнікі “Аховы”, западозрыўшы, што ён падобны “да няўлоўнага Мядзельскага апазіцыянера, які не дае спакойна жыць мясцовай міліцыі”, вырашылі адчуць сябе у ролі “крутых рэйнджэраў, альбо мядзельскіх Уокераў”. Без ніякіх тлумачэнняў, ніяк не прадставіўшыся, распачалі грубае затрыманне. Затрымлівалі як сапраўднагая злачынцу: рукі за галаву, абшукалі, кінулі ў машыну. Па дарозе "прэсавалі" рознымі зневажальнымі выразамі, завезлі ў пастарунак. І дзіву дацца, усе супрацоўнікі, што былі на службе, прыйшлі паглядзець на “прадстаўніка варожай апазіцыі”.
Юрыдычна, тое што адбывалася ў міліцэйскім кабінеце, можна назваць высвятленнем асобы, а фактычна то быў допыт. Вёў яго міліцыянт Сакалдынскі (сын старшыні аднаго з калгасаў Мядзельшчыны), а “дапамагаў” яму, то бок выказваў розныя абразлівыя выразы на адрас затрыманага (“крыса на корабле”, “предатель”, “ты попал головой в г*вно, а ноги остались наверху, в туалете”), міліцыянт Батракоў.
Гучалі два пытанні: “Сколько заплатили?” і “Кто снабдил продукцией?” (яўна намякаючы на сувязь са З.Вінаградавым).
Чуліся ўжо звыклыя для Беларусі пагрозы ў бок іншадумцаў: “Сошлём на Калыму” (а мо лепей у Варкуту?), “Сделаем открытый суд, покажем по телевизору и посадим на 3 года за попытку свержения действующей власи” (напэўна, яны мелі на ўвазе Мядзельскую раённую радыёсетку?), прагучала рэпліка пра “ячэйку Вінаградава”, пра тое, што гэты лідэр дэмакратычнага руху на Мядзельшчыне стаіць “косткай ў горле міліцыі” і што яго даўна варта “ўтапіць у воз. Рудакова” і т.д.
Быў забраны мабільны тэлефон “як рэчавы доказ, з мэтай праверкі ўсіх нумароў, з якімі затрыманы мае кантакт” і была перапісана ўся інфармацыя з яго.
Праводзіліся спробы схіліць затрыманага да супрацоўніцтва, гэта значыць ішла прамая вярбоўка з мэтай дазнання любой інфармацыі пра дэмактратычны рух Мядзельшчыны.
Затрыманы быў адпушчаны каля 3 гадзін ночы пасля складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Сакалдынскага, Батракова і адважных “уокераў” з Мядзельскай “Аховы” – прэдставіць к звіздзе!


Працяг гэтай захапляльнай гісторыі чакайце ў бліжэйшых нумарах "народнай газеты Мядзельшчыны" - "Нарачанскай зары". Апошнім часам яна спецыялізуецца на выкрыванні бяздушных "дарослых бэнээфаўцаў", што ламаюць лёс бяздумным дзецям, падлеткам, юнакам...

Меркаванняў (9) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 11.10.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Я всё сделаю для того что бы мы победили лукавого,а потом посмотрим в чьём навозе будут головы этих ментов.У них же нету ментовского образования-пришли после армии.Я не против милиции!Я против ментовского беспредела!!!

Напісаў(-ла) Эмо кит, 10/09/2007 09:25

Можна сделать стёбную акцию!Расклеить партреты 'ренджеров' в тех кварталах ,где они живут(ментовская база ро минской области есть). Можна дабавить немножка текста.Пусть люди знают героев!!!!!!!

Напісаў(-ла) николас, 10/09/2007 09:31

Всех милиционеров очень волнует один вопрос: 'Сколько заплатили?'. Наверное очень недовольны своей зарплатой, вот и 'примеряют' себя в роли оппозиционеров... :D

Напісаў(-ла) зависть, 10/09/2007 10:06

Жах што творыцца..... Вось и як далей жыць? Адно магу сказаць- Вялики дзякуй таму 'няўлоўнаму Мядзельскаму апазіцыянеру, які не дае спакойна жыць мясцовай міліцыі'ю Выказвую яму свае вяликае паважэнне.

Напісаў(-ла) Гвадэмал, 10/09/2007 15:21

зменена адміністратарам
Трэба маральна ўздзейнічаць на такіх "батраковых"... Даведацца, дзе жыве, нумар яго хатняга й мабільнага... Будзе іншы час - па-іншаму пагаворым...

Напісаў(-ла) Віталь А., 10/09/2007 17:40

Рэнджэры жывуць у іншым свеце,такое ўражанне ,што у іх замест мазгоў чугун.Іх трэба звазіць у Чэхію,Польшчу!А мы вулічныя байцы!І мы пераможам!!!!!!!!!!!

Напісаў(-ла) Nick, 10/09/2007 19:01

Вельмі сорамна і балюча за такую міліцыю!Страшэнныя невукі! Лепш бы сачылі за дзеяннямі кіраўнікоў раённай вертыкалі. Рыба гніе з галавы. А 'галава' ўжо не свежая! А дзеянні моладзі - гэта вынік нашай хвалёнай беларускай адукацыі! Жыве Беларусь! І мы пераможам!

Напісаў(-ла) Наталі, 10/09/2007 21:08

Слава таму хлопцу!!!!!! (Змицеру П.)
Пабольш таких людзей...........

Напісаў(-ла) Zizikeich, 10/10/2007 22:07

Хлопцы! Трымаймся!
Мы пераможам.
Салідарнасьць і самаахвярнасьць - гэта дарога да выратаваньня Беларусі ад пошасьці.

Напісаў(-ла) Валеры Грыцук, 11/30/2007 14:09
“Крутой мядельский рейнджер” Сакалд...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5317055





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map