За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Пераслед іншадумцаў arrow Мядзельская міліцыя палюе на актывістаў руху "За Свабоду"
Мядзельская міліцыя палюе на актывістаў руху "За Свабоду" Версія для друку Адправіць на E-mail
08.10.2007 г.
7 кастрычніка ў Мядзелі быў затрыманы актывіст Руху “За Свабоду” Зміцер Падрэз. На юнака склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, адабралі мабільны тэлефон, налепкі “Еўрапейскі марш” і загадалі з’явіцца ў КДБ.
Міліцыянты спынілі Зміцера Падрэза каля дому бацькоў і запатрабавалі адкрыць сумку. Знайшоўшы там налепкі “Еўрапейскі марш”, актывіста даставілі ў Мядзельскі РАУС. У пастарунку на Зміцера склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння і адабралі мабільны тэлефон.
Па словах актывіста, міліцыянты доўга распытвалі, дзе ён узяў налепкі і хто іх друкуе, а пасля загадалі ў другой палове дня прыйсці ў КДБ.
Зміцер адмовіўся адказваць на правакацыйныя пытанні і ісці ў КДБ без павесткі.

Меркаванняў (1) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 11.10.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Шаноўныя -- пастаўце прозвішчы гэтых шакалаў на сайт, хай ўсе ведаюць у раёне гэтых невукаў-варьятаў.Ганьба ім ! Не здароўкайціся з імі, плюйця ім у спіну.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!

Напісаў(-ла) Алесь Таўстыка, 10/08/2007 20:05
Мядзельская міліцыя палюе на актыві...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6117489





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map