За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Пераслед іншадумцаў arrow Скарга сям’і пастара Лукасіка адхіленая
Скарга сям’і пастара Лукасіка адхіленая Версія для друку Адправіць на E-mail
15.06.2007 г.
Мядзельскі суд палічыў справядлівым рашэньне раённай міліцыі пра ануляваньне дазволу на жыхарства і дэпартацыю сьвятара пратэстанцкай царквы “Ян Прадвесьнік” Яраслава Лукасіка. Грамадзяніна Польшчы вінавацяць у шкодзе нацыянальнай бясьпецы ў сфэры міжканфэсійных адносінаў і ва ўдзеле ў сходах “радыкальна настроеных палітызаваных груповак”.
Справай Яраслава Лукасіка займаецца ягоная жонка Натальля, грамадзянка Беларусі. Сам пастар пакінуў краіну 7 чэрвеня, пасьля 14 гадоў жыцьця ў Беларусі. Натальля Лукасік абскардзіла рашэньне мядзельскай міліцыі, якая кіравалася ў сваіх дзеяньнях службовай запіскай КДБ. Натальля Лукасік:
“Некаторыя зьвесткі, прыведзеныя ў апэратыўнай інфармацыі КДБ, у судзе не агалошваліся. А тыя, што агалошваліся: пра тое, што “ўсталяваныя кантакты зь лідэрамі арганізацый “Зубр”, “Край”, “Малады Фронт”, грамадзка-актыўнымі лідэрамі, сярод іх – Шэін, Садоўскі, Яцэвіч, Дашкевіч, удзел у падзеях сакавіка 2006 году, кіраваньне постам-галадоўкай...”
Паводле адваката Сяргея Лепеша, дыскусіі між двума бакамі ў мядзельскім судзе не было:
Лепеш: “У Яраслава Лукасіка анулявалі дазвол на жыхарства таму, што ён нібыта дзейнічаў “супраць нацыянальнай бясьпекі ў сфэры міжканфэсійных адносінаў”. Кропка. У чым гэта выявілася, ніхто нават не сказаў. Сувязі з “Зубрам” ды іншае, наколькі я разумею, да рэлігійных канфэсіяў аніякага дачыненьня ня мае. Вось у гэтым і палягае праблема”.
Суд не выклаў матывацыі свайго рашэньня.
Тым часам сям’я Лукасікаў цяпер разьдзелена. У Беларусі застаецца спадарыня Натальля і трое дзяцей Лукасікаў. У выпадку, калі рашэньне суду застанецца бязь зьменаў, сп-ня Лукасік пераедзе зь дзецьмі ў Польшчу да мужа.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 11.10.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Скарга сям’і пастара Лукасіка адхіл...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6114232





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map