|
“Крутой мядельский рейнджер” Сакалдынскі правёў допыт затрыманага баевіка “ячэйкі Вінаградава” |
|
|
|
Monday, 08 October 2007 |
Любое супадзенне з рэальнымі асобамі і падзеямі – выпадковасць.

У суботу 6 кастрычніка прыблізна каля 11-ай гадзіны вечара дзяжурны патруль міліцыі, Мядзельскае аддзяленне Дэпартамента “Аховы”, стаяў каля крамы “Юбілейная”. У гэты час побач з ім праходзіў Зміцер П. Cупрацоўнікі “Аховы”, западозрыўшы, што ён падобны “да няўлоўнага Мядзельскага апазіцыянера, які не дае спакойна жыць мясцовай міліцыі”, вырашылі адчуць сябе у ролі “крутых рэйнджэраў, альбо мядзельскіх Уокераў”. Без ніякіх тлумачэнняў, ніяк не прадставіўшыся, распачалі грубае затрыманне. Затрымлівалі як сапраўднагая злачынцу: рукі за галаву, абшукалі, кінулі ў машыну. Па дарозе "прэсавалі" рознымі зневажальнымі выразамі, завезлі ў пастарунак. І дзіву дацца, усе супрацоўнікі, што былі на службе, прыйшлі паглядзець на “прадстаўніка варожай апазіцыі”.
Юрыдычна, тое што адбывалася ў міліцэйскім кабінеце, можна назваць высвятленнем асобы, а фактычна то быў допыт. Вёў яго міліцыянт Сакалдынскі (сын старшыні аднаго з калгасаў Мядзельшчыны), а “дапамагаў” яму, то бок выказваў розныя абразлівыя выразы на адрас затрыманага (“ крыса на корабле”, “ предатель”, “ ты попал головой в г*вно, а ноги остались наверху, в туалете”), міліцыянт Батракоў.
Гучалі два пытанні: “Сколько заплатили?” і “Кто снабдил продукцией?” (яўна намякаючы на сувязь са З.Вінаградавым).
Чуліся ўжо звыклыя для Беларусі пагрозы ў бок іншадумцаў: “Сошлём на Калыму” (а мо лепей у Варкуту?), “Сделаем открытый суд, покажем по телевизору и посадим на 3 года за попытку свержения действующей власи” (напэўна, яны мелі на ўвазе Мядзельскую раённую радыёсетку?), прагучала рэпліка пра “ячэйку Вінаградава”, пра тое, што гэты лідэр дэмакратычнага руху на Мядзельшчыне стаіць “косткай ў горле міліцыі” і што яго даўна варта “ўтапіць у воз. Рудакова” і т.д.
Быў забраны мабільны тэлефон “як рэчавы доказ, з мэтай праверкі ўсіх нумароў, з якімі затрыманы мае кантакт” і была перапісана ўся інфармацыя з яго.
Праводзіліся спробы схіліць затрыманага да супрацоўніцтва, гэта значыць ішла прамая вярбоўка з мэтай дазнання любой інфармацыі пра дэмактратычны рух Мядзельшчыны.
Затрыманы быў адпушчаны каля 3 гадзін ночы пасля складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Сакалдынскага, Батракова і адважных “уокераў” з Мядзельскай “Аховы” – прэдставіць к звіздзе!
Працяг гэтай захапляльнай гісторыі чакайце ў бліжэйшых нумарах "народнай газеты Мядзельшчыны" - "Нарачанскай зары". Апошнім часам яна спецыялізуецца на выкрыванні бяздушных "дарослых бэнээфаўцаў", што ламаюць лёс бяздумным дзецям, падлеткам, юнакам...
Show comments (9) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Thursday, 11 October 2007 )
|
comments
Я всё сделаю для того что бы мы победили лукавого,а потом посмотрим в чьём навозе будут головы этих ментов.У них же нету ментовского образования-пришли после армии.Я не против милиции!Я против ментовского беспредела!!! Posted by Эмо кит, on 10/09/2007 at 09:25
Можна сделать стёбную акцию!Расклеить партреты 'ренджеров' в тех кварталах ,где они живут(ментовская база ро минской области есть). Можна дабавить немножка текста.Пусть люди знают героев!!!!!!! Posted by николас, on 10/09/2007 at 09:31
Всех милиционеров очень волнует один вопрос: 'Сколько заплатили?'. Наверное очень недовольны своей зарплатой, вот и 'примеряют' себя в роли оппозиционеров... :D Posted by зависть, on 10/09/2007 at 10:06
Жах што творыцца..... Вось и як далей жыць? Адно магу сказаць- Вялики дзякуй таму 'няўлоўнаму Мядзельскаму апазіцыянеру, які не дае спакойна жыць мясцовай міліцыі'ю Выказвую яму свае вяликае паважэнне. Posted by Гвадэмал, on 10/09/2007 at 15:21
зменена адміністратарам Трэба маральна ўздзейнічаць на такіх "батраковых"... Даведацца, дзе жыве, нумар яго хатняга й мабільнага... Будзе іншы час - па-іншаму пагаворым... Posted by Віталь А., on 10/09/2007 at 17:40
Рэнджэры жывуць у іншым свеце,такое ўражанне ,што у іх замест мазгоў чугун.Іх трэба звазіць у Чэхію,Польшчу!А мы вулічныя байцы!І мы пераможам!!!!!!!!!!! Posted by Nick, on 10/09/2007 at 19:01
Вельмі сорамна і балюча за такую міліцыю!Страшэнныя невукі! Лепш бы сачылі за дзеяннямі кіраўнікоў раённай вертыкалі. Рыба гніе з галавы. А 'галава' ўжо не свежая! А дзеянні моладзі - гэта вынік нашай хвалёнай беларускай адукацыі! Жыве Беларусь! І мы пераможам! Posted by Наталі, on 10/09/2007 at 21:08
Слава таму хлопцу!!!!!! (Змицеру П.) Пабольш таких людзей........... Posted by Zizikeich, on 10/10/2007 at 22:07
Хлопцы! Трымаймся! Мы пераможам. Салідарнасьць і самаахвярнасьць - гэта дарога да выратаваньня Беларусі ад пошасьці. Posted by Валеры Грыцук, on 11/30/2007 at 14:09 |
|