За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Думала піраваць, а выпала гараваць
Думала піраваць, а выпала гараваць Print E-mail
Tuesday, 02 October 2007
У жніўні гэтага года судом Мядзельскага раёна жыхарка райцэнтра Марыя Уладзіміраўна Гагарская (1979 года народзінаў, адукацыя вышэйшая) асуджана на два гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму з забаронай займаць цягам трох год пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі функцыямі і матэрыяльнай адказнасцю. Гэтая ж кабета перажыла і канфіскацыю маёмасці.
Спадарыню Марыю Гагарскую бачылі ўсе, хто наведваў “Беларусбанк” у Мядзеле. Працавала яна там са студзеня 2004 года аператарам-касірам, а потым і на іншых пасадах. Па-простаму кажучы - выконвала вельмі адказныя аперацыі з нашымі грашыма. Аднак, зрабіўшы для сябе выключэнне, пачала бессаромна парушаць строгія банкаўскія правілы. Калі сказаць дакладней, то аказалася “нячыстай” на руку, сквапнай да чужых сберажэнняў.
Вось некаторыя прыклады махляркі. За два месяцы мінулага года з мэтай крадзяжу грошай склала заведама фальшывыя дакументы на наступныя сумы: 1 жніўня на 200 тысяч рублёў, 7-га – на 2 міліёны 820 тысяч, 1 і 5 верасня на 144 і 230 тысяч, 9-га – на 170, 20-га – на 700 тысяч, 25-га – на 5 мільёнаў рублёў. Прыкладна за паўгода здзейсніла больш 50-ці незаконных аперацый. У выніку чаго М. Гагарская прысвоіла больш 26 мільёнаў рублёў.
Давялося спадарыні Марыі пачырванець перад супрацоўнікамі “Беларусбанка”, а адказваць за здзейсненае - у час судовага пасяджэння. Асуджаная М.Гагарская прызнала сябе поўнасцю вінаватай.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Tuesday, 02 October 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Думала піраваць, а выпала гараваць ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4749486





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map