За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow "Вертыкальны" ціск на дэмакратаў Мядзела
"Вертыкальны" ціск на дэмакратаў Мядзела Печать E-mail
19.01.2007 г.
Праз тры гадзіны пасля заканчэння працэдуры галасавання на выбарчых участках, кандыдат у дэпутаты Мядзельскага раённага і Мінскага абласнога Саветаў Зміцер Вінаградаў, адчуў яўную непавагу да сваёй асобы, а таксама маральны і псіхалагічны ціск з боку мядзельскай улады, праваахоўчых органаў і саміх камісій.
Так вось, вынікі галасавання З.Вінаградаў здолеў атрымаць толькі пасля 14 гадзін 15 студзеня. Чамусьці лічбы на дзіва аказаліся аднолькавыя як у раённы так і ў абласны Саветы – за Вінаградава 16%, за Данілевіч Т. (начальнік упраўлення адукацыі мінаблвыканкама) і Русака Г. (галоўны ўрач Мядзельскага РТМА) па 73%.
Дзесьці, калі 23 гадзін 14 студзеня, Зміцер Вінаградаў патэлефанаў у Мядзельскую акруговую камісію №1 па выбарах у абласны Савет. Нейкая жанчына яму паведаміла: “Товарищ Виноградов, можете спать спокойно! Вы плохо работали на выборах! Вы наверное только выглядывали из-за угла, а в это время Данилевич набрала в 2 раза больше голосов избирателей». Толькі ў 9 гадзін раніцы 15 студзеня ўдалося дабіцца па тэлефоне да старшыні Мядзельскай раённай выбарчай камісіі Берняковіча Леаніда. Ён чамусьці не ведаў вынікаў галасавання, але адназначна адказаў, што Вінаградаў не перамог. І адразу ж Берняковіч Л. перавёў размову, як ён сказаў, на “житейские” тэмы. Папракнуў Вінаградава ў тым, што ён рвецца ў дэпутаты, а маці родная ў вёсцы Славічы мучаецца. Што яна прыходзіла ў Слабадскі сельсавет у вельмі ніякім выглядзе, скардзілася што сын яе забыў і г.д. Зміцер Вінаградаў адразу ж паехаў да сваёй маці, а потым у сельсавет. Дык вось, як маці, так і сакратар сельсавета Бабкевіч Галіна інфармацыю Берняковіча Л. не падцвердзілі.
Улада і праваахоўныя вельмі актыўна спрабуюць настроіць супраць Вінаградава жыхароў г.Мядзела. І ў нейкай ступені ім гэта ўдаецца. Аб гэтым сведчаць наступныя факты.
Як ужо вядома, 16 студзеня ў 20.00, мядзельская моладзь спрабавала правесці Дзень Беларускай салідарнасці перад райвыканкамам. Яны выставілі 16 запаленых свечак перад ганкам выканкама і збеглі. Узнікла версія, што менавіта толькі Вінаградаў арганізаваў гэтую акцыю. Зараз улада, міліцыя, КДБ і кіраўніцтва сярэдняй школы №2 вышукваюць дзяцей датычных да гэтых свечак. Ужо многіх грунтоўна дапыталі і запужалі.Запужалі і бацькоў. Улады чэпяцца скрозь да ўсіх юнакоў ад 14 да 16 год. Тэлефануюць да бацькоў і пытаюцца ці знаёмыя іх дзеці з Вінаградавым і ці думаюць яны, што іх дзецям трэба паступаць вучыцца. Некаторы бацькі ўжо патэлефанавалі Вінаградаву і абвінавацілі яго ва ўсіх грахах. Напужаныя людзі пачалі выражаць недавер і да Мядзельскага касцёла, бо Вінаградаў з’яўляецца старшынём касцельнага камітэта.
Тым часам выбаршчыкі Мядзельшчыны вельмі здзіўленыя вынікамі выбараў. Што выбары фальсіфікаваныя яскрава сведчыць такі факт. На датэрміновае галасаванне прымусова загналі ўсіх, акрамя апазіцыі, пенсіянераў і працаўнікоў тых арганізацый, чые начальнікі знаходзяцца не ў Мядзельскім раёне. І як прызнаўся адзін з членаў участковай выбарчай камісіі сярэдняй школы №2 г.Мядзел, калі адчынілі ўрну датэрміновага галасавання, то там усе бюлетэні аказаліся за Данілевіч Таісу. А вось урна за 14 студзеня змяшчала бюлетэні ў падтрымку толькі Вінаградава Зміцера.
З боку кіраўніцтва арганізацыі, дзе працуе Вінаградаў, пакуль што ціску не адчуваецца.

Количество комментариев (3) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 14.03.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

А что же вы думали, в сказку попали?..

Написал проста я,
Дата 01/19/2007 Время 17:38

nu shto niaskoranaia moladz.pracuem dalej.kanspiracyia lepshy srodak.zhyve BELARUS!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Написал ####,
Дата 01/20/2007 Время 13:34

шукаюць пажарныя!
шукае міліцыя!
эскадроны смерці у нашай сталіцы!
нас!нас!
бо мы апазіцыя!

Написал шрэк,
Дата 01/25/2007 Время 17:18
"Вертыкальны" ціск на дэмакратаў Мя... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 4892464





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map