За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Мядзельская міліцыя палюе на актывістаў руху "За Свабоду"
Мядзельская міліцыя палюе на актывістаў руху "За Свабоду" Print E-mail
Monday, 08 October 2007
7 кастрычніка ў Мядзелі быў затрыманы актывіст Руху “За Свабоду” Зміцер Падрэз. На юнака склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, адабралі мабільны тэлефон, налепкі “Еўрапейскі марш” і загадалі з’явіцца ў КДБ.
Міліцыянты спынілі Зміцера Падрэза каля дому бацькоў і запатрабавалі адкрыць сумку. Знайшоўшы там налепкі “Еўрапейскі марш”, актывіста даставілі ў Мядзельскі РАУС. У пастарунку на Зміцера склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння і адабралі мабільны тэлефон.
Па словах актывіста, міліцыянты доўга распытвалі, дзе ён узяў налепкі і хто іх друкуе, а пасля загадалі ў другой палове дня прыйсці ў КДБ.
Зміцер адмовіўся адказваць на правакацыйныя пытанні і ісці ў КДБ без павесткі.

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 11 October 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Шаноўныя -- пастаўце прозвішчы гэтых шакалаў на сайт, хай ўсе ведаюць у раёне гэтых невукаў-варьятаў.Ганьба ім ! Не здароўкайціся з імі, плюйця ім у спіну.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!

Posted by Алесь Таўстыка, on 10/08/2007 at 20:05
Мядзельская міліцыя палюе на актыві... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4955634





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map